Вы тут

Беларусь мае намер захаваць аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі ў Расію


Беларусь мае намер захаваць аб'ёмы паставак малочнай прадукцыі ў Расію на ўзроўні 2017 года, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Мінсельгасхарча Беларусі Аляксей Багданаў.


Учора адбыліся чарговыя перагаворы на экспертным узроўні з Мінсельгасам Расіі ў фармаце відэаканферэнцыі з удзелам прадстаўнікоў пасольства Расіі ў Беларусі. На нарадзе беларускі бок прадставіў сваё бачанне праблемы функцыянавання малочнага рынку дзвюх краін. "Прадстаўленая інфармацыя прадэманстравала безгрунтоўнасць прэтэнзій да беларускіх вытворцаў малака ў дэмпінгу на рынку Расіі. Акрамя таго, падчас перагавораў зблізіліся пазіцыі бакоў у разуменні неабходнасці ўдасканалення сістэмы ўліку экспарту малочнай прадукцыі, маніторынгу цэнаўтварэння, прыняцця мер па забеспячэнню малочнага рынку Саюзнай дзяржавы ў першую чаргу за кошт расійскіх і беларускіх вытворцаў на падставе прагнозных балансаў попыту і прапановы. Прапанова расійскага боку аб выпрацоўцы нейкага механізму рэгулявання і кантролю агульнага малочнага рынку будзе ўсебакова разгледжана беларускім бокам. Акрамя таго, беларускі бок настойвае на захаванні аб'ёмаў паставак малочнай прадукцыі на расійскі рынак на ўзроўні 2017 года з прычыны існуючага дэфіцыту малака і планаў Расіі па імпарту з трэціх краін", - сказаў Аляксей Багданаў.

Чарговыя кансультацыі на тэхнічным узроўні па прапанове расійскага боку запланаваны ў фармаце відэаканферэнцыі на 26 красавіка. Візіт расійскай дэлегацыі ў Мінск, запланаваны на 25-26 красавіка, перанесены на перыяд пасля майскіх святаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.