Вы тут

Белтопгаз прафінансуе будаўніцтва кацельных на торфе


У межах праекта Сусветнага банка "Выкарыстанне драўлянай біямасы для цэнтралізаванага цеплазабеспячэння" летась у Мінскай вобласці ўжо былі рэалізаваны "пад ключ" два аб'екты. Гэта кацельная ў Старых дарогах на 17 МВт і ў г.п.Халопенічы ў Крупскім раёне на 3 МВт. Пра гэта расказаў Аляксей МІНЧАНКА, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзела ДА "Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці".


Ён патлумачыў, што праграма энергазберажэння фінансуецца з некалькіх бакоў: рэспубліканскага, абласнога бюджэтаў і прыцягненнем сродкаў Сусветнага банка. Не так даўно да фінансавання далучыўся "Белтопгаз". Яно плануе прыкладна напалову фінансаваць будаўніцтва чатырох аб'ектаў, што будуць працаваць на торфе ў Смалявічах, Стаўбцах, Слуцку і Крупках.

— У бліжэйшых планах збудаваць цеплакрыніцу ў Чэрвені, а да 2020-га — узвесці буйны аб'ект у Бараўлянах і вёсцы Варанцы (Мядзельскі раён), — падкрэсліў ён.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?