Вы тут

У Мінскай вобласці большасць кацельных працуе на МВП


Летась ў Мінскай вобласці ўзведзены аб'екты, якія працуюць на мясцовых відах паліва (МВП), агульнай магутнасцю 46,5 МВт, а сёлета плануецца наладзіць працу цеплакрыніц яшчэ ў 30,6 МВт і на 4,2% павысіць энергазберажэнне. Усяго за 2016-2020 гады ў Мінскай вобласці запусцяць 24 аб'екты на МВП агульнай магутнасцю 147 МВт.


— Дзякуючы праграмам па энергазберажэнню з 2006 года ў Мінскай вобласці ўкаранілі 517 МВт магутнасцей на МВП. Больш за дзесяць гадоў таму доля кацельных на мясцовым паліве складала 14,5%, цяпер — 25,5%. А ў сістэме ЖКГ гэтыя лічбы павялічыліся з 18% да 29,7%, — расказаў Фёдар ШНІТКОЎСКІ, намеснік начальніка Мінскага абласнога ўпраўлення па нагляду за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных рэсурсаў Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі. — У дзевяці раёнах Мінскай вобласці больш як палова кацельных працуюць на МВП. У Бярэзінскім раёне, напрыклад, гэта 96,2%, Вілейскім — 89,1%, Лагойскім — больш за 76%.

Ірына СІДАРОК

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.