Вы тут

З бальніцы выпісалі ўсіх беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Псковам


Урачы пскоўскай абласной бальніцы выпісалі ўсіх беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ пад Псковам.


"Усіх жыхароў Беларусі мы выпісалі. Аднаго на рэанімабілі давезлі да мяжы, каб ён працягнуў лячэнне ў беларускіх клініках", - распавёў намеснік галоўнага ўрача бальніцы Ігар Дзітрых.

Як паведамлялася, 11 красавіка каля 5 гадзін раніцы на 258-м кіламетры аўтадарогі Санкт-Пецярбург-Невель у Струга-Красненскім раёне Пскоўскай вобласці сутыкнуліся экскаватар Volvo і мікрааўтобус Mercedes. У мікрааўтобусе знаходзіліся дзевяць грамадзян Беларусі. Шасцярых з іх даставілі ў Пскоўскую абласную бальніцу з ударамі і пераломамі.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па арт. 264 КК РФ "Парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкай шкоды здароўю".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.