Вы тут

Адбылася тэлефонная размова паміж Кабяковым і Карапецянам


Адбылася тэлефонная размова паміж прэм'ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым і выконваючым абавязкі прэм'ер-міністра Арменіі Карэнам Карапецянам, паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Уладзіслаў Сычэвіч.


"Учора па ініцыятыве беларускага боку адбылася тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова з в.а. прэм'ер-міністра Арменіі Карэнам Карапецянам", - сказаў ён.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні ўзаемадзеяння, як двухбаковага, так і на шматбаковай аснове. "Прэм'ер-міністр Беларусі выказаў падтрымку армянскаму народу і гатоўнасць аказаць усю неабходную дапамогу", - дадаў Уладзіслаў Сычэвіч.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?