Вы тут

Віталь Булыга стаў спартыўным дырэктарам ФК "Дынама-Мінск"


Вядомы ў мінулым беларускі футбаліст Віталь Булыга прызначаны спартыўным дырэктарам ФК "Дынама-Мінск", паведамілі ў прэс-службе дынамаўскага клуба.


За сваю гульнявую кар'еру форвард Віталь Булыга, якому зараз 38 гадоў, двойчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі - у 1998 годзе ў складзе магілёўскага "Дняпра-Трансмаша" і 2009-м - у барысаўскім БАТЭ. У 2015 годзе Булыга адыграў 12 сустрэч у мінскім "Дынама", забіўшы 2 галы. Акрамя таго, доўга выступаў у расійскіх клубах розных дывізіёнаў. У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Булыга правёў 37 матчаў, забіўшы 8 мячоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.