Вы тут

Мясніковіч заклікае СЕ развіваць дыялог у інтарэсах Еўропы і Беларусі


Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч сёння на сустрэчы з дырэктарам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Жан-Філіп Базулем заклікаў развіваць дыялог у інтарэсах Еўропы і Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Савета Рэспублікі.


У час сустрэчы старшыня Савета Рэспублікі пракаменціраваў прынятую Еўрапарламентам 19 красавіка рэзалюцыю аб сітуацыі ў Беларусі. "Лічу, што яна цалкам не адпавядае аб'ектыўнай ацэнцы стану спраў у нашай краіне", - заявіў Міхаіл Мясніковіч. 

"Людзі, якія выступаюць па рэзалюцыі, зусім не валодаюць сітуацыяй, дапускаюць зняважлівыя для нашай краіны выразы. Яны не вывучалі пытанні, меркаванні па тых ці іншых праблемах, нікога не запрашалі. Таму рэзалюцыя не садзейнічае таму, каб устанавіць рэжым даверу, а вядзе да пэўнай эскалацыі", - дадаў ён.

У сувязі з гэтым спікер верхняй палаты парламента прапанаваў субяседнікам часцей сустракацца і абмяркоўваць пытанні, якія цікавяць. "Думаю, гэта будзе ў інтарэсах як аб'яднанай Еўропы, так і Беларусі", - сказаў ён.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».