Вы тут

З рэдакцыйнай пошты


Нарадзіць «для сябе»

Чакаць, спадзеючыся на лёс, сустрэчы з «мужчынам сваёй мары» альбо асмеліцца, разумеючы, што гады бягуць, нарадзіць дзіця «для сябе»? Нярэдка ў наш час незамужнія маладыя жанчыны выбіраюць другі варыянт. І справа, напэўна, не ў адсутнасці нормаў маралі, а ў тым, што ніхто не мае права забараніць жанчыне выканаць сваё галоўнае, прыродай дадзенае прызначэнне — быць маці.

Вось і ў выпадковай аўтобуснай размове ад сваёй былой вучаніцы даведалася: у адной з яе колішніх аднакласніц, таксама маёй выхаванкі, сын нарадзіўся. З апошняй, дарэчы, праз некалькі месяцаў, ізноў жа ў аўтобусе, давялося сустрэцца асабіста і ўжо з яе вуснаў пачуць:

— А нам ужо чатыры месяцы, паціху расцём...

— Ад душы віншую! — кажу ў адказ і слухаю стрымана-радасны расказ маладой маці. Пра тое, які харошы і прыгожы яе хлопчык, якім асаблівым сэнсам напоўнены цяпер яе дні і што яна ні разу не пашкадавала пра сваё рашэнне, прынятае ў 30-гадовым узросце...

Як будзе далей — жыццё падкажа само. Бо толькі яму і вядома, што правільна, а што — не, што вартае асуджэння альбо, наадварот, заслугоўвае самай шчодрай узнагароды.

Каханне бывае рознае...

Пранесці праз дзесяцігоддзі сумеснага жыцця яркасць і непасрэднасць пачуццяў, ставіцца адно да аднаго з юначай любоўю і пяшчотай... Згадзіцеся, далёка не кожная сямейная пара можа па-добраму гэтым пахваліцца. Куды часцей даводзіцца чуць гісторыі пра побыт і надзённыя праблемы, з-за якіх і здрабнела калісьці вялікае каханне; пра звычку, што даўно замяніла радасць і шчасце.

Таму нельга забыць эпізод, які давялося назіраць на святкаванні юбілею адной цудоўнай і прыгожай жанчыны.

Які яна выдатны прафесіянал, чулы і душэўны чалавек — пра гэтыя і многія іншыя якасці юбіляркі доўга і пранікнёна гаварылі запрошаныя на ўрачыстасць родныя, калегі, сябры. Але найбольш запомнілася віншаванне мужа.

— Каханне бывае рознае — платанічнае, фізічнае і шмат якое яшчэ, — пачаў ён з прачытанага дзесьці. А пасля прамовіў тое, што прасілася з душы: — А я жадаю ўсім такога, як у нас, — сапраўднага!..

Узрушаныя госці дружна закрычалі «горка!», і на нейкі момант здалося, што святкуецца не юбілей, а па меншай меры сярэбранае вяселле. І, гледзячы на закаханых, як у юнацтве, «маладых», хацелася думаць: «Дай Божа, каб такімі словамі кожны муж згадваў пра сваю жонку не толькі праз дваццаць ці трыццаць, але яшчэ праз многа-многа гадоў пасля вяселля».

Ірына МАТУСЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.