Вы тут

Гатуем разам!


Салата «Натхненне»

Спатрэбіцца: пекінская капуста — 500 г, ананас кансерваваны — 250 г, вэнджаная курыная грудка (можна ўзяць адварную курыцу) — 250 г, маянэз — 4 ст. л., зяленіва (пятрушка і кроп) — пара галінак, соль і духмяны перац 
на смак.

Капусту рэжам квадратамі 1,5х1,5 см. З вэнджанай курынай грудкі здымаем скуру і таксама наразаем кубікамі. Тое ж самае робім і з ананасамі. Зяленіва здрабняем. Усе інгрэдыенты змешваем і запраўляем маянэзам. Солім і перчым пры неабходнасці.


Сыр «Бурштын»

Спатрэбіцца: тварог (ён не павінен быць вельмі сухім) — 500 г, яйка — 1 шт., сода — 1 ч. л., масла — 100 г, соль — на смак.

Невялікую каструльку напаўняем вадой напалову. Ставім яе на пліту і даводзім ваду да кіпення. У гэты час прыгатуем тварожную масу. Перасыпаем тварог у металічную міску, дадаём яйка, соду і ўсё добра змешваем. Дадаём мяккае масла. Добра ўзбіваем усе інгрэдыенты блэндарам да аднароднай густой масы. Калі вада закіпіць, ставім міску з тварожнай масай на каструлю. Пераканаемся, што дно міскі не датыкаецца да вады. Пастаянна памешваем масу да таго часу, пакуль яна не стане аднастайнай і цягучай. Пасля таго як здымем міску з вадзяной лазні, у яе можна дадаць спецыі на смак (напрыклад, кмен).

Бярэм форму і выліваем у яе тварожную масу. Пакідаем сыр пры пакаёвай тэмпературы, пакуль ён цалкам не астыне. Пасля кладзём на форму накрыўку і адпраўляем у халадзільнік да поўнага застывання. Атрымліваецца прыкладна 600—650 г хатняга сыру.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.