Вы тут

Вырашаць пытанні бізнесу будуць на месцах


Работу Дэкрэта № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» ацанілі падчас пасяджэння Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы. Дэпутаты і прадстаўнікі міністэрстваў, бізнес-саюзаў абмеркавалі, як найлепш растлумачыць прадпрымальнікам яго нормы і як вырашыць праблемы мясцовых выканкамаў у стварэнні дзелавога клімату.


Дасягнуць разумення трактоўкі

Як адзначыў намеснік міністра эканомікі Дзмітрый МАТУСЕВІЧ, дзякуючы прыняццю Дэкрэта № 7 ужо адбылося нямала пазітыўных змен для бізнесу. Так, па паведамляльным прынцыпе работы, які быў уведзены з 26 лютага, зарэгістравана ўжо больш за 800 арганізацый.

Аднак на месцах рэалізацыя галоўнага дакумента па разняволенні бізнесу часта ідзе марудна. Не менш актуальным, на думку намесніка міністра эканомікі, застаецца дасягненне аднолькавага разумення трактовак дакумента.

«Сённяшняе мерапрыемства мае вялікае значэнне. Дэпутаты праз некаторы час паедуць у рэгіёны і будуць праводзіць з мясцовымі органамі ўлады тлумачэнні па рабоце Дэкрэта № 7», — дадаў Дзмітрый Матусевіч.

Пласт праблем

У сваю чаргу, у Мінэканомікі адзначаюць, што ў прадпрымальнікаў працягваюць назапашвацца пытанні па рэалізацыі Дэкрэта № 7. Больш за ўсё адказаў бізнесмены хочуць пачуць па дзейнасці ў сферы будаўніцтва і транспарту. На думку старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па эканамічнай палітыцы Уладзіслава ШЧЭПАВА, бізнесу таксама трэба растлумачваць нормы дэкрэта, змены ў тэхнічным рэгуляванні, санітарных рэгламентах.

«Дэкрэт № 7 падняў пласт праблем і перашкод для развіцця бізнесу. Ёсць тэхнічныя моманты, пытанні, якія нельга было ўключыць у дэкрэт загадзя. Іх трэба вырашыць. Тут патрэбна кансультацыя рэспубліканскіх органаў кіравання», — лічыць Уладзіслаў Шчэпаў.

Таксама ён адзначыў, што прадпрымальнікам сёння складана падладжвацца пад рынак, які пастаянна змяняецца. У беларусаў з'явілася больш канкурэнтаў з суседніх краін у сферы лёгкай прамысловасці.

«Нашы прадпрымальнікі часам успрымаюць гэта як пагрозу. Мы ўступалі ў ЕАЭС, каб павысіць узровень канкурэнцыі і знізіць цэны, павялічыць асартымент. Гэтыя пытанні трэба вырашаць цывілізавана», — дадаў Уладзіслаў Шчэпаў.

У найбліжэйшай будучыні з Дэкрэтам № 7 узгодняць яшчэ шэсць кодэксаў, 21 закон, 13 указаў і 34 пастановы. Акрамя гэтага, прапрацоўваюцца дадатковыя дакументы. Як паведаміў намеснік міністра эканомікі, прамежкавыя вынікі па рабоце з Дэкрэтам № 7 ураду краіны прадставяць 14 мая.

Ілья Крыжэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

Галiна Левіна: Помнiк — не канструктар i не чарцёж, яго трэба перажыць, выпакутаваць

У архiтэктара Галiны Левiнай — Хатынь, творчая спадчына яе бацькi.

Грамадства

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Прэмiя прыгажосцi. Дзеля чаго людзi кладуцца пад нож пластычнага хiрурга?

Як сведчаць шматлiкiя даследаваннi, прывабным людзям прасцей прабiцца ў жыццi i яны дасягаюць у кар'еры большага поспеху. 

У свеце

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Як Еўропа аднаўляецца ад кавiднага ўдару?

Сёлета еўрапейская эканомiка будзе перажываць глыбокую рэцэсiю з-за ўспышкi каранавiруса, нягледзячы на хуткiя i ўсёабдымныя антыкрызiсныя меры як на саюзным, так i на нацыянальным узроўнi.

Эканоміка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

Тонкае мастацтва дабрабыту. Складаем сямейны бюджэт разам са спецыялістам Нацбанка

2020 год паставіў усіх нас перад неабходнасцю дакладна планаваць свае выдаткі.