Вы тут

Лукашэнка і Саркісян абмеркавалі сітуацыю ў Арменіі


Увечары 25 красавіка па ініцыятыве армянскага боку адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Арменіі Армэна Саркісяна. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


"Прэзідэнт Арменіі падрабязна распавёў кіраўніку беларускай дзяржавы аб цяперашняй сітуацыі ў краіне, пацвердзіўшы, што яна застаецца складанай. Пытанне будучага Арменіі сёння стаіць рубам. Таксама Прэзідэнт Арменіі падрабязна распавёў пра гісторыю канфлікту, памылках і недахопах, пра сітуацыю ў парламенце і кансультацыях, якія ён цяпер праводзіць з парламенцкімі кааліцыямі", - распавялі ў прэс-службе.

Прэзідэнты выказалі абсалютную аднадушнасць у недапушчальнасці парушэння Канстытуцыі ніводным грамадзянінам, асабліва пры фарміраванні новага ўрада - усё павінна быць у рамках Асноўнага Закона краіны.

Кіраўнікі дзяржаў таксама ўзгаднілі графік далейшых дзеянняў, дамовіўшыся працаваць у кантакце. Яны дамовіліся накіраваць у Арменію групу журналістаў для аб'ектыўнага асвятлення падзей, якія адбываюцца ў гэтай краіне. "Беларусы хочуць ведаць праўду пра сітуацыю ў Арменіі", - падкрэсліў беларускі лідар.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».