Вы тут

Літоўскі бок часова не прымае грузавы транспарт


Літоўскі бок з-за збояў інфармацыйных сістэм не прымае грузавыя транспартныя сродкі, паведамілі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні.


Сёння ноччу ажыццяўляўся нерытмічны прыём літоўскім бокам грузавых транспартных сродкаў у пунктах пропуску, размешчаных на беларуска-літоўскай мяжы.

"З пяці гадзін з-за збояў у працы інфармацыйных сістэм сумежным бокам не прымаюцца транспартныя сродкі, што выклікала вялікую колькасць аўтамабіляў на ўезд у Літоўскую Рэспубліку", - адзначылі ў Гродзенскай рэгіянальнай мытні. Зараз выезду чакаюць больш за 800 грузавікоў.

Мытнікі просяць перавозчыкаў улічваць гэтую інфармацыю пры перасячэнні мяжы. Дарэчы, на польскім напрамку ў зоне дзеяння Гродзенскай рэгіянальнай мытні чэргаў няма.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.