Вы тут

У Быхаўскім раёне скралі ўчастак чыгункі


У Быхаўскім раёне скралі каля 200 метраў рэек вузкакалейнай чыгункі, якая вядзе на торфараспрацоўку. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманыя трое мясцовых жыхароў. У дачыненні да мужчын узбуджана крымінальная справа, паведамілі ва УУС Магілёўскага аблвыканкама.


Пра крадзеж рэек на суму больш як паўтары тысячы рублёў паведаміў майстар ААТ "Торфапрадпрыемства Дняпроўскае". На 21-м кіламетры чыгункі каля вёскі Боўкі недалічыліся каля 200 метраў рэек.

У лесе міліцыя знайшла схаванае абсталяванне, якое выкарыстоўвалі для дэмантажу рэек і іх распілоўвання. Па падазрэнні ў крадзяжы чыгункі і здачы яе на металалом затрымалі траіх мясцовых жыхароў. Ім 23, 24 і 32 гады.

TUT.BY

Фота УУС Магаблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».