Вы тут

У сталіцы затрымалі двух мужчын з двума кілаграмамі насвая


Аператыўнікі ўстанавілі, што каля спартыўнага комплексу па вуліцы Сурганава 20-гадовы непрацуючы мінчанін прадаваў некурыльны тытунь насвай.


Пры сабе і ў яго аўтамабілі, прыпаркаваным у двары недалёка ад месца рэалізацыі, аператыўнікі выявілі і канфіскавалі каля 1,5 кілаграма такога тытуню. У машыне ў багажніку знаходзіўся пакет з тытунёвай сумессю, з якога ён расфасоўваў яе на больш дробныя дозы ў палімерныя пакеты, хаваў іх у кішэні адзення і каля спарткомплексу перадаваў пакупнікам.

У гэты ж дзень аператыўнікі таксама затрымалі ў парку па праспекце Незалежнасці непрацуючага 23-гадовага жыхара Пiнска. У сталіцу малады чалавек прыязджаў “падпрацаваць”. У яго знойдзена і канфіскавана каля паўкілаграма некурыльнага тытуню насвай. Схема рэалізацыі была такой жа, як у вышэйназванага прадаўца.

Ім пагражае пакаранне ў выглядзе адміністрацыйнага арышту. Па інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, абодва зламысніка раней прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці за аналагічныя правапарушэнні.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.