Вы тут

БРСМ даў старт рэспубліканскаму праекту "Кветкі Вялікай Перамогі"


Рэспубліканскі патрыятычны праект “Кветкі Вялікай Перамогі", прысвечаны Дню Перамогі, сімвалам якога з'яўляецца чырвона-зялёная стужачка з яблыневым цветам, стартаваў сёння ў Беларусі.


У рамках праекта ў рэгіёнах і Мінску запланавана правядзенне сотняў патрыятычных акцый і мерапрыемстваў, таксама працягнецца закладка яблыневых алей. Напрыклад, Марафон “Цягнік памяці” стартуе 27 красавіка па маршруту Віцебск — Орша — Брэст. 2 мая на тэрыторыі гісторыка-культурнага комплексу “Лінія Сталіна” сіламі студатрадаўцаў з усіх рэгіёнаў краіны адбудзецца закладка яблыневага саду з 55 саджанцаў яблынь сорту “Слава пераможцу!”. 7 мая стартуе Маладзёжны патрыятычны праект “Марафон мужнасці" па месцах баявой славы Брэстчыны, а ў Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску моладзь падвядзе вынікі конкурсу буктрэйлераў “Мой фільм пра вайну". 9 мая ў Гомелі адбудзецца маладзёжны фестываль творчасці “Песні юнацтва нашых бацькоў" і інш.

Плануецца, што цэнтральным у Год малой радзімы стане рэспубліканскі праект “Музей-бус “Кветкі Вялікай Перамогі”. Ён пройдзе ў новым фармаце, а маршрут незвычайнага аўтобуса, экспазіцыю якога складуць рарытэты ваеннага часу, будзе пралягаць па малых гарадах нашай краіны.

Неад'емная частка праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” — правядзенне па ўсёй краіне аднайменнага дыялогу пакаленняў з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў канструктыўных грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў, вядомых прадстаўнікоў беларускага спорту, культуры, навукі, палітыкі, бізнесу, разнастайных прафесійных галін і, вядома ж, маладога пакалення.

Старт рэспубліканскаму патрыятычнаму праекту “Кветкі Вялікай Перамогі” далі ўдзельніцы беларускага фіналу XXVII міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства "Каралева Вясна — 2018”. Сёння яны ў салдацкай форму ваеннага часу раздавалі мінчанам і гасцям беларускай сталіцы сімвал праекта.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.