Вы тут

Скаргі жонкі дапамаглі жыхару Кітая вынайсці робапліту


Жыхар Кітая вынайшаў робапліту пасля таго, як стаміўся ад скаргаў жонкі на няўменне гатаваць.


Хэ Цін, генеральны дырэктар адной з банкетных кампаній, прадставіў сваё вынаходніцтва на міжнародным кірмашы тэхналогій у Шанхаі. Мужчына прызнаўся, што прапрацаваў над вынаходніцтвам сем гадоў. «Разумная робапліта не толькі вызваліць мяне ад кухонных абавязкаў, але і дазволіць усім жанчынам не марнаваць час на гатаванне», — адзначыў ён. Цін прызнаўся, што як толькі вынаходніцтва з'явілася ў іх дома, жонка перастала на яго скардзіцца. Паводле слоў мужчыны, робапліта гатуе ежу за тры-чатыры хвіліны. Пасля гэтага яна сама сябе мые.

Карыстальнікі кітайскіх сацыяльных сетак з энтузіязмам сустрэлі навінку. Адзін з іх зазначыў, што «гісторыя Ціна кажа нам, што лянота — галоўны рухавік прагрэсу». Аднак іншы запярэчыў, што робапліта не зможа сама парэзаць і пачысціць прадукты, што часта займае больш за ўсё часу, так што і для ляноты, і для прагрэсу яшчэ шмат нерэалізаваных
магчымасцяў.

Іван КУПАРВАС

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг