Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. На гэтым тыдні давядзецца сабрацца з духам, каб давесці да канца важную справу. Спатрэбяцца стойкасць, упартасць і, пажадана, непрабівальнасць. Сябры засыплюць вас парадамі дыяметральна процілеглага зместу. Спрабаваць іх прытрымлівацца, зразумела, не варта, але выслухаць можна — раптам прамільгне і разумная думка. Будзьце адкрытыя для перамен, не адмаўляйцеся ад новых магчымасцяў. Могуць актывізавацца замежныя кантакты, калі такія маюцца. У пятніцу пажадана крытычна ацэньваць свае дзеянні і словы, гатовыя сарвацца з языка.


ЦЯЛЕЦ. Вецер перамен на гэтым тыдні будзе даволі моцны. Вас можа панесці раптоўным парывам практычна ў любыя далі, цалкам памяняўшы і месца, і лад жыцця. У такія дні добра пачынаць жыццё з чыстага ліста, аднак ці трэба вам гэта? Хіба дом і сям'я — гэта не самыя важныя для вас каштоўнасці? Найбольш бяспечным рашэннем будзе адправіцца ў адпачынак, толькі абавязкова туды, дзе вы ні разу яшчэ не былі. Але будзьце ўважлівыя і паспрабуйце не паддавацца на правакацыі, пазбягайце пастак, старанна правярайце ўсе факты.


БЛІЗНЯТЫ. Вы цяпер у цэнтры ўвагі Фартуны. Пісьменны падыход да справы і ўпэўненасць у сваіх сілах забяспечаць поспех. Скончыўшы адзін праект, самы час узяцца за што-небудзь яшчэ. Верагодныя творчыя азарэнні, прыслухоўвайцеся да інтуіцыі. Ваша красамоўства будзе арганічна спалучацца з абаяннем, здолееце многім спадабацца. Удалыя будуць паездкі і вандроўкі, атрымаеце нямала яркіх уражанняў, выдаткаваўшы няшмат грошай.


РАК. Тыдзень абяцае быць даволі дынамічным і напружаным, давядзецца разбірацца з неадкладнымі праблемамі, магчымая празмерная загружанасць на працы. Затое гэта падорыць вам фінансавы поспех і ўпэўненасць у сваіх сілах. У выхадныя выпадзе шанц творча і вельмі прадуктыўна рэалізаваць свае задумы.


ЛЕЎ. Сцеражыцеся занадта прывабных праектаў і прапаноў. Усё не так адназначна, без працы поспех немагчымы. Будзьце мудрыя, спрэчкі з начальствам прынясуць толькі засмучэнне і расчараванне, а вам яшчэ неаднаразова давядзецца звяртацца да яго па дапамогу. Ёсць шанц, што, выкарыстоўваючы свае дзелавыя якасці, вы даможацеся павышэння на службе. На гэтым тыдні вас чакаюць камфорт і паразуменне ў адносінах з блізкімі людзьмі.


ДЗЕВА. Надыходзіць спрыяльны перыяд для прасоўвання па кар'ернай лесвіцы. Аднак давядзецца актыўна дзейнічаць, нягледзячы ні на што, нават на тое, што гэта пагражае парушыць парадак рэчаў, які склаўся. У сераду навакольныя людзі будуць настроены па-добраму і падтрымаюць многія вашы ідэі. Усе справы і пытанні, звязаныя з тайнай інфармацыяй і сакрэтамі, паспрабуйце завяршыць да суботы.


ШАЛІ. Тыдзень спрыяльны для заключэння дагавораў, вядзення перамоў і дакументальнага афармлення атрыманых вынікаў. Самы час асвоіць нешта новае, запісацца на моўныя курсы або ў аўташколу. Не адмаўляйцеся ад нечаканых камандзіровак, яны прынясуць не толькі грошы, але і дапамогуць пашырыць круг сваіх знаёмстваў. Атмасфера ў калектыве будзе схіляць да даверлівых размоў і завязвання сяброўскіх адносін. Аднак лепш не змешваць работу і асабістае жыццё.


СКАРПІЁН. У пачатку тыдня будзеце выношваць важныя планы, якія хутка рэалізуюцца і прынясуць прыбытак. Аптымізм і ўпэўненасць у сабе зробяць тое, чаго вы б не дамагліся ніякімі хітрыкамі. Аднак памятайце, што ўпэўненасць упэўненасцю, але не варта грэбаваць меркаваннем калег па рабоце. Выхадныя правядзіце побач з каханым чалавекам.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні ёсць сэнс падумаць пра павелічэнне даходу, пра падпрацоўку. Спрыяльны час для пачатку назапашвання капіталу. Ва ўсіх сваіх справах можаце атрымаць неацэнную дапамогу ад сяброў, асабліва жаночага полу. Пазбягайце адзіноты, больш будзьце на людзях, з сябрамі, заводзьце новыя знаёмствы і развівайце старыя адносіны. Старайцеся быць карыснымі блізкім людзям.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні найбольш паспяхова пойдзе работа над сабой. Хай адказнасць вас не палохае, бо з'явіцца магчымасць прадэманстраваць свае таленты. Многія справы будуць атрымлівацца проста па інерцыі, так што мае сэнс брацца за ўсё, да чаго можаце дацягнуцца. У сераду начальства можа запатрабаваць падрабязную справаздачу аб праведзенай рабоце. Другая палова тыдня прынясе жаданыя спакой і стабільнасць. У выхадныя дні лепш пазбягаць шумных кампаній, яны вас толькі стомяць.


ВАДАЛІЎ. Паспрабуйце не нервавацца ў пачатку тыдня, усё атрымаецца, і практычна ўсё паспееце зрабіць. Будзьце прасцейшыя і менш разважайце пра тое, хто і што можа пра вас сказаць, настройцеся на станоўчыя эмоцыі. Прадумайце свае дзеянні да дробязяў — так будзе прасцей рэалізоўваць планы. Пачынаючы з серады, вы забяспечыце сабе падтрымку як на цяперашні час, так і на будучыню, скарыстайцеся спрыяльным для ўстанаўлення кантактаў момантам. Ну і, вядома, адпачывайце ў доўгія выхадныя, радуйцеся, весяліцеся.


РЫБЫ. Нядрэнна было б навесці парадак і ў паперах, і ў галаве, і ў асабістых адносінах, прычым пачаць варта проста з панядзелка. Пры гэтым важна захоўваць эмацыянальную раўнавагу, каб пазбегнуць страт. У аўторак добра пройдуць прэм'еры і прэзентацыі. У чацвер верагодныя прыемныя падзеі ў справах сардэчных. У нядзелю пажадана ўстрымацца ад паходу ў госці, лепш выбрацца за горад або наведаць цікавую выстаўку, канцэрт.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.