Вы тут

Чаму дзіда ў іржы?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • дзіда (устар.) — старадаўняя колючая зброя;
  • іржа́ (адно са значэнняў) — чырвона-буры налёт на паверхні жалеза;
  • тапту́ха (абласн.) — адзін з відаў рыбалоўнай сеткі;
  • крысо́ — ніжняя частка якой-небудзь адзежыны;
  • крэ́йда — мяккі белы вапняк;
  • панца́к (абласн.) — суп з ячных круп.
  • З ланцуга сарваўшыся — вельмі хутка бегчы, ляцець, спяшацца. Беларускія адпаведнікі: ва ўсе лапаткі, колькі духу. Рускія: как на пожар, со всех ног.
  • Зарыць носам — упасці тварам уніз, паляцець ніцма. Беларусы яшчэ скажуць: заараць носам, з капытоў далоў. Рускія: с катушек долой, пропахать носом.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.