Вы тут

У вёсцы Камень у агні загінулі муж і жонка


Як паведамілі ў абласным упраўленні МНС, у адну з начэй у вёсцы Камень Пінскага раёна ў агні загінулі муж і жонка.


Карэспандэнт газеты звязалася са старшынёй Загародскага сельскага Савета Аленай БАГАТКАЙ. Алена Іванаўна расказала, што ранкам каля хаты плакала ўся вёска. Раіса і Васіль Завадскія былі ў ліку самых аўтарытэтных людзей Каменя. Раіса Аляксандраўна ва ўзросце 67 гадоў яшчэ працавала сацыяльным работнікам, дапамагала старым, адзінокім людзям. Яна была сапраўднай маці Тэрэзай для вёскі, бо заўсёды дапамагала і тым, хто не знаходзіўся ў яе на абслугоўванні. Усе ўжо прывыклі, што Раіса Аляксандраўна магла зайсці да нямоглага, прынесці яму свежага супчыку, прыбраць злёгку, забраць дадому бялізну, каб памыць. Яе любілі і за тое, што за жыццё ні з кім не пасварылася, нікога не асудзіла, толькі добрую параду магла даць, добрым словам суцешыць.

Суседзі ведаюць, што напярэдадні ў гаспадароў былі праблемы з электрычнасцю і яны выклікалі спецыялістаў. Потым паведамілі дзецям, што ўсё адрамантавана. Чацвёра дзяцей Завадскіх жывуць у Брэсце і Пінску. Ім зараз спачувае ўся вёска.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Гора для ўсёй вёскі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.