Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Распачата падрыхтоўка да міжнароднай канферэнцыі з удзелам Савета Еўропы

25 красавіка адбылася сустрэча старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясніковіча з дырэктарам Кангрэса мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы Жанам-Філіпам Базулем.

На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні арганізацыі і правядзення ў Мінску міжнароднай канферэнцыі па пытаннях мясцовага самакіравання з удзелам прадстаўнікоў кангрэса.

— Ваш візіт дазволіць узгадніць усе неабходныя працоўныя пытанні — па парадку дня, даце і месцы правядзення канферэнцыі. Гэта будзе пачатак нашай працы ў рамках падрыхтоўкі такога адказнага мерапрыемства са структурамі Савета Еўропы, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Паводле яго слоў, па гэтай тэматыцы намецілася пазітыўная дынаміка ва ўзаемадзеянні Беларусі з Саветам Еўропы, Кангрэсам мясцовых і рэгіянальных улад. «Гэта абнадзейвае. Мы разлічваем на канструктыўны дыялог. Безумоўна, у нас шмат цікавых ідэй і прапаноў», — падкрэсліў ён.

Старшыня Савета Рэспублікі таксама звярнуў увагу на тое, што пытанні мясцовага самакіравання пастаянна знаходзяцца ў полі зроку верхняй палаты беларускага парламента.


У Савеце Рэспублікі адбыліся сустрэчы з кіраўнікамі дыпламатычных місій Грузіі і Эстоніі ў нашай краіне

З Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі Валерыем Кварацхелія спікер верхняй палаты парламента Міхаіл Мясніковіч абмеркаваў пытанні гандлёва-эканамічнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва, перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў.

На думку Міхаіла Мясніковіча, парламентарыі Беларусі і Грузіі маглі б больш эфектыўна супрацоўнічаць перш за ўсё ў рамках груп дружбы. Беларусь таксама зацікаўлена развіваць партнёрства з Грузіяй у сферы адукацыі і навукі.

У сваю чаргу пасол Грузіі адзначыў высокую цікавасць дзелавых колаў Грузіі да супрацоўніцтва з Беларуссю. У ліку перспектыўных напрамкаў узаемадзеяння ён назваў ІT-сферу і ахову здароўя.

З Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Эстоніі ў Рэспубліцы Беларусь Мерыке Кокаеў сустрэўся старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў. На гэтай сустрэчы таксама былі абмеркаваны пытанні гандлёва-эканамічнага і міжпарламенцкага супрацоўніцтва.

У якасці магчымых сфер узаемадзеяння Сяргей Рахманаў назваў ІТ-тэхналогіі, вытворчасць святлодыёднай, лазернай, рэнтгенаўскай тэхнікі, фармацэўтыку, адукацыю. «Мы гатовыя разглядаць розныя варыянты супрацоўніцтва, у тым ліку і стварэнне сумесных вытворчасцяў, — адзначыў ён. — Напрыклад, разам мы маглі б стварыць нанатэхналагічны цэнтр. Гэта перспектыўны праект, да якога можна было б прыцягнуць і іншых удзельнікаў».


Сенатары праманіторылі фермы Брэстчыны

У сярэдзіне красавіка, у рамках выканання даручэння Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, упаўнаважанага прадстаўніка кіраўніка дзяржавы па Брэсцкай вобласці Міхаіла Мясніковіча, членамі Савета Рэспублікі праведзены маніторынг эфектыўнасці малочнатаварных комплексаў Брэсцкай вобласці.

У склад камісіі, якая ажыццяўляла маніторынг, увайшлі сенатары Ігар Краўчанка, Вольга Леўчанка, Аляксандр Марчанка, Анатоль Шчасны і Аляксандр Шышко.

Члены Савета Рэспублікі наведалі кампаніі: «Кастрычнік-Агра» і «Баравіца» Іванаўскага, «Стытычаўскае» і «Парахонскае» Пінскага, «Роўбіцкае», «Жураўлінае» і «Айчына» Пружанскага раёнаў. Рэканструкцыя і мадэрнізацыя малочнатаварных фермаў (памяшканняў пад утрыманне маладняку) у гэтых гаспадарках у асноўным ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў.

Маніторынг выявіў устойлівы рост па большасці паказчыкаў, якія даследаваліся. Парламентарыі ўпэўніліся, што жывёлагадоўля ў рэгіёне развіваецца дынамічна.

Сенатары адзначылі, што ва ўсіх гаспадарках вядзецца мэтанакіраваная праца па вырошчванні рамонтнага маладняку малочнага напрамку, а гэта ў будучыні дазволіць павялічыць прадукцыйнасць малочнага статка.

Разам з тым у большасці гаспадарак жывёлы не былі адабраныя па прадукцыйнасці і жывой вазе. Заўважылі члены Савета Рэспублікі і недахопы ў некаторых гаспадарках пры загрузцы кармоў, у выніку якіх губляюцца пажыўныя рэчывы ў корме. Яшчэ адна заўвага датычылася павышанай вільготнасці кармавой сумесі, што сведчыць пра парушэнні тэрмінаў нарыхтоўкі кукурузнага сіласу.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Самакіраванне як прадмет дыялогу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?