Вы тут

Як жывецца моладзі ў Хойнiцкiм раёне?


Чарнобыльская «рэпутацыя» поўдня Беларусi не перашкаджае жыць, працаваць i натхняцца людзям, якiя нягледзячы нi на што любяць гэтую шматпакутную зямлю.

Пра тых, каго лёс цесна звязаў з малой радзiмай, — iнфармацыйны праект «Прыцягненне», якi стартаваў у Гомельскай вобласцi па iнiцыятыве старшынi аблвыканкама Уладзiмiра Дворнiка. Аб маладых спецыялiстах, якiя атрымалi адукацыю i вярнулiся працаваць на малую радзiму, на працягу некалькiх месяцаў будуць расказваць розныя сродкi масавай iнфармацыi Гомельшчыны. Чытачы i гледачы пазнаёмяцца з сапраўднымi прафесiяналамi сваёй справы, якiя засталiся адданымi кутку, дзе нарадзiлiся.


У Хойнiцкiм раёне, напрыклад, у 2015 годзе сваё першае працоўнае месца атрымалi 115 чалавек. Дагэтуль засталiся працаваць 75. Намеснiк старшынi Хойнiцкага райвыканкама Жанна Чарняўская гаворыць, што сiтуацыя з замацаваннем маладых спецыялiстаў у рэгiёне з сумна вядомай «чарнобыльскай» славай апошнiя пяць-шэсць гадоў стабiлiзавалася:

— Летась да нас па размеркаваннi 130 чалавек прыехала, i толькi 40 пакiнулi раён. Ураджэнцы ў абсалютнай большасцi застаюцца i працуюць на сваёй зямлi. Радуе, што многiя падчас вучобы жэняцца цi замуж выходзяць, а потым сюды вяртаюцца ўжо з другой палавiнкай. Практычна ва ўсiх галiнах у нас закрыты вакансii. Такая сiтуацыя — вынiк дзеяння дзяржаўных праграм, якiя садзейнiчалi таму, каб людзi былi зацiкаўлены заставацца ў родных мясцiнах. Напрыклад, у нас сёння актыўна будуецца жыллё для маладых спецыялiстаў. Людзi атрымлiваюць кватэры i дамы. Штогод у Хойнiках мы будуем па адным доме: гэта 40—60 кватэр для маладых спецыялiстаў. Ёсць пэўныя даплаты, якiя дапамагаюць маладому спецыялiсту набыць мэблю i ўсё iншае неабходнае. Умовы ёсць, ёсць магчымасць зарабляць грошы. Можа, таму i нараджальнасць у нас на высокiм узроўнi. У 2016 годзе па ёй мы нават былi лiдарамi ў вобласцi. Тады за год нарадзiлася 318 дзетак.

Плануе стварыць тут, у вёсцы Казялужжа, вялiкую сям'ю i памочнiк урача Глiнiшчанскай амбулаторыi, загадчык Хвоенскага ФАПа Мiхаiл Анiскавец. У войску 24-гадовы хлопец адслужыў, запатрабаваную прафесiю набыў у Слуцкiм медыцынскiм каледжы, цяпер у сваiм доме заканчвае рамонт:

— У Хойнiках ёсць дзяўчына, i мы плануем з ёй пажанiцца. Спачатку былi думкi пра розныя варыянты — застацца там, дзе вучыўся, цi ў сталiцу перабрацца. Але дома ўсё ж лепш. Тут усё роднае i ўсiх ведаеш. Тут спакойна i ўпэўнена сябе адчуваеш. Мне падабаецца аказваць людзям дапамогу. Ды i створаны ўсе ўмовы, каб плённа працаваць. Напрыклад, каб дабрацца да працоўнага месца, вядзяляецца транспарт.

Аляк­санд­р Ка­на­пель­ка.

Аляксандру Канапельку — 23. Год, як ён асвойваецца ў Нова-Барсукоўскiм ляснiцтве ў якасцi памочнiка ляснiчага. Усмешлiвы хлопец кажа, што сярод яго сваякоў леснiкоў не было, а прафесiю выбраў таму, што вельмi падабалася ў дзяцiнстве з дзедам хадзiць у лес i на рыбалку. Ну i краявiды мясцовыя так падабаюцца, што пасля атрымання спецыяльнасцi iнжынера лясной гаспадаркi ў Гомельскiм дзяржаўным унiверсiтэце без разважанняў вярнуўся на радзiму працаваць:

— Калi пасядзець i разабрацца, нiчога складанага ў рабоце няма. Нешта адразу атрымлiваецца, нешта — не вельмi. Памылкi мне дапамагаюць выпраўляць калегi. Калектыў мяне добра прыняў — за год спрацавалiся i я шмат чаму навучыўся. Тут сябры i сваякi, таму заўсёды хацелася працаваць на радзiме.

24-гадовая Вольга Ярац зараз выконвае абавязкi галоўнага агранома КСУП «Эксперыментальная база «Стралiчава». Дзяўчына спачатку закончыла Палескi аграрны каледж у Калiнкавiчах, а потым завочна i Беларускую сельскагаспадарчую акадэмiю. Яе малая радзiма — вёска Веляцiн за 17 кiламетраў ад Стралiчава. З пачаткам пасяўной дадому не ездзiць, а так — штотыдзень выхадныя праводзiць з бацькамi:

— У вераснi будзе пяць гадоў, як я тут. Прырасла ўжо. Выходзiш ранiцай на поле — бачыш, як сонца ўстае. Назiраеш за станам прыроды, які змяняецца на тваiх вачах. Увесь час жыццё iдзе побач з прыродай. Мяне нiколi не цягнула ў мегаполiсы. Толькi сюды, да бацькоў. Тут жывуць усе мае сваякi, многiя аднакласнiкi тут засталiся.

Мi­ха­iл Анiс­ка­вец.

Працоўны дзень Вольгi пачынаецца ў 4.45. Гаворыць, паспявае i вочы нафарбаваць, i прычоску зрабiць. Мець пазногцi з манiкюрам праца агранома таксама не перашкаджае.

— У нас жа мужчынскi калектыў, — гаворыць Вольга, якая пакуль не замужам. — Трэба ж быць прыгожай заўсёды. З шасці i да васьмі ранiцы ў гаражы ацэньваем гатоўнасць тэхнiкi. А ў восем тэхнiка павiнна быць на полi. Я еду часта з механiзатарамi, каб паглядзець, як насенне загружаюць, як сеялка яго закрывае глебай. Цяпер садзiм кукурузу. Ёю ў нашай гаспадарцы трэба засадзiць 2680 га ды яшчэ 1470 — яравымi культурамi. Работы сёлета стала больш, бо да нас далучылi яшчэ адну гаспадарку.

Гэта ўжо другая самастойная пасяўная Вольгi Ярац. Мiж тым першая была неблагой. Ураджайнасць у гаспадарцы склала 34 ц/га. Паказчык аказаўся найлепшым у раёне, за што дзяўчыну ўзнагародзiлi на раённых «Дажынках» . У гэтым годзе, спадзяецца малады аграном, вынiкi будуць палепшаны. Важныя складнiкi працоўных дасягненняў — наладжаны быт i калектыў, дзе адно аднаму дапамагаюць.

Воль­га Ярац (злева).

— Мне нескладана кiраваць мужчынамi, многiя з якiх па ўзросце падыходзяць у бацькi. Кiраўнiцтва мне вельмi дапамагае ва ўсiм. Да таго ж — службовае жыллё зусiм побач з працай.

Вось такiх людзей — спецыялiстаў сваёй справы — вельмi важна падтрымлiваць публiчна, лiчыць прэс-сакратар Гомельскага аблвыканкама Вольга Рабiкава.

— Яны не пабаялiся звязаць свой лёс з невялiкiм горадам цi вёскай. Яны ўпэўнена працягваюць справу бацькоў на той зямлi, дзе нарадзiлiся i выраслi. «Прыцягненне» — праект пра тых, хто любоў да краiны даказвае сваёй справай, — адзначае яна. — Праект ахопiць усе раёны Гомельскай вобласцi. Па яго вынiках больш за сотню ўдзельнiкаў прымуць удзел у ток-шоу на мясцовым тэлебачаннi, дзе ў фармаце дыялогу абмяркуюць шляхi развiцця рэгiёна.

Iрына АСТАШКЕВIЧ

Загаловак у газеце: Вяртанне на Радзiму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.

Культура

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Беларусьфільм» паказаў свой найцікавейшы фільм за апошні час. Ён пра вайну

«Як думаеш, а заўтра нехта пра нас успомніць?» — пытаецца на вялікім экране адзін ветэран у другога і атрымлівае абнадзейлівы адказ. 

Спорт

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

З агнём Еўрапейскіх гульняў карэспандэнт «Звязды» адправілася ў кар’еры

Сярод 450 шчасліўчыкаў, якім даверана несці факел з агнём ІІ Еўрапейскіх гульняў, аказалася наша Дар'я Лабажэвіч.

Грамадства

Будні сельскага ўрача

Будні сельскага ўрача

З якімі наступствамі аптымізацыі прыходзіцца яму сутыкацца падчас работы.