Вы тут

«Гэта нас хвалюе»


Віктар Лісковіч, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама:

— Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў сваім Пасланні ўзняў найактуальнейшую тэму — таго, што трэба сканцэнтравацца на мірных ініцыятывах, накіраваных на кансалідацыю народа. Менавіта такая пазіцыя дазваляе развівацца дзяржаве і садзейнічае дабрабыту яе грамадзян. У ідэале такі ўнутраны кірунак павінен быць у кожнага жыхара, работніка, спецыяліста любой сферы дзейнасці.

Асабліва гэта датычыцца сродкаў масавай інфармацыі. Яны могуць у значнай ступені садзейнічаць кансалідацыі, а не раз'ядноўваць грамадства.

Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў паводзіны некаторых СМІ, у тым ліку расійскіх, за тое, што яны «падкідваюць палены ў вогнішча». Абсалютна згодны, што ў нашай краіне дзейнасць такіх падпальшчыкаў нельга дапускаць.

Тое, што інфармацыя можа быць сапраўднай зброяй, зразумела ўсім. Уплыў СМІ, інтэрнэт-рэсурсаў нельга недаацэньваць. Ці гэта не повад паклапаціцца пра неакрэплыя розумы дзяцей, падлеткаў, якія могуць прыняць за чыстую манету любую правакацыю?

Думаю, што сёння, як ніколі, важна несці адказнасць за свае словы, якія выказваюцца публічна. Трэба падумаць, узважыць іх наступствы для сваіх землякоў і наогул усіх грамадзян. У гэтым кірунку працуюць і прапановы па змяненні ў закон аб СМІ, законапраект якіх прыняты дэпутатамі ў першым чытанні.


Дзмітрый Харытончык, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў:

— Як былому намесніку старшыні Магілёўскага аблвыканкама па пытаннях развіцця прамысловасці, мне вельмі імпанавалі выразныя даручэнні кіраўніка дзяржавы па развіцці фінансавага рынку і ІT-сферы краіны. Зараз увесь свет рухаецца з улікам глабалізацыі, камп'ютарызацыі, аб'яднання інфармацыйнай прасторы. Мы бачым, што ў нас ёсць добрыя вынікі ў развіцці інфармацыйных тэхналогій, назапашаны неабходны вопыт, ёсць база, практыка, веды. Галоўнае — ні ў якім разе не спыняцца, а, наадварот, бегчы ў гэтым кірунку як мага хутчэй.

Мне таксама спадабалася, што Прэзідэнт закрануў тэму балансу адказнасці дзяржавы і грамадства. Нашым грамадзянам трэба пастаянна і метадычна нагадваць пра тое, што прайшлі часы, калі дзяржава забяспечвала насельніцтва ўсім неабходным, у тым ліку лямпачкамі ў пад'ездах. Дзяржава павінна захоўваць сацыяльную накіраванасць, але трэба, каб была выразная дыферэнцыяцыя таго, каму і як дапамагаць. Жыхарам краіны неабходна разумець сваю адказнасць перад дзяржавай і кожнага перад кожным.

Цалкам згодны з пазіцыяй Прэзідэнта і ў адносінах да будучыні сельсаветаў. На пытанне аб мэтазгоднасці тэрытарыяльнай рэарганізацыі, аб'яднання сельсаветаў, магчымасці іх ліквідацыі ён заўважыў, што гэта рабіць пакуль заўчасна. Гэта сапраўды так. На сённяшні дзень гэтыя органы выконваюць вельмі шмат функцый. І калі нават разглядаць у будучыні нейкую іх аптымізацыю, скарачэнне, то ўжо зараз трэба працаваць над змяненнем функцыянальнага прызначэння сельсаветаў. Каб потым людзям не прыйшлося па кожную даведку ездзіць у цэнтр. Мы павінны вельмі ўважліва вывучаць, як гэта паўплывае на жыццё людзей, і пачуць меркаванне жыхароў канкрэтных тэрыторый.


Наталля Якубіцкая, старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў:

— У сваім Пасланні да беларускага народа і Нацыянальнага сходу Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь падняў пласт пытанняў, якія датычацца знешняй і ўнутранай палітыкі, эканомікі. У Мінскай вобласці па рэалізацыі задач, агучаных у Пасланні, асаблівая ўвага ўдзяляецца росту заработнай платы, стварэнню ўмоў для прыцягнення інвестыцый, а таксама пытанням працоўнай занятасці.

Абноўлены склады пастаянна дзеючых камісій па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Ва ўсіх рэгіёнах Міншчыны іх узначальваюць старшыні раённых Саветаў дэпутатаў.

Рашэннем Мінскага абласнога Савета дэпутатаў прынятая праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Мінскай вобласці на перыяд да 2020 года. Дакумент накіраваны на аднаўленне ўстойлівага эканамічнага росту цэнтральнага рэгіёна і набліжэнне ўзроўню якасці жыцця насельніцтва краіны ў цэлым да развітых дзяржаў свету.

Я цалкам падзяляю пазіцыю кіраўніка дзяржавы і асабліва падтрымліваю меркаванне, што нашай асноўнай мэтай застаецца будаўніцтва дзяржавы для народа. Пасланне стане кіраўніцтвам да дзеяння не толькі для ўлад, але і для грамадзян.

Маргарыта Ушкевіч, Нэлі Зігуля, Таццяна Лазоўская

Выбар рэдакцыі

Культура

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Што паглядзець у брэсцкім музеі выратаваных каштоўнасцяў

Брэсцкі музей выратаваных каштоўнасцяў можна назваць мясцовым Луўрам — калі ўвогуле дарэчы параўноўваць адну культуру з іншай.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

— Хлопцы, не біце, я — ва-а-аш!..

Грамадства

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

Як дэпутаты вырашаюць праблемы жыхароў Брэсцкай вобласці

У мясцовых Саветах Брэсцкай вобласці ажыццяўляюць дэпутацкую дзейнасць 2962 дэпутаты. 

Грамадства

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Чым жыве найлепшая маладая сям'я штурмавой авіяцыйнай базы ў Лідзе

Абодва яны спяваюць, пішуць вершы пра сваю сям'ю і іграюць на музычных інструментах.