15 Кастрычнік, панядзелак

Вы тут

Лідары Рэспублікі Карэя і КНДР прыступілі да перамоваў


Лідар Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын прыступілі да перамоваў, піша BBC.


Фота: tass.ru

Гістарычная сустрэча лідараў дзвюх дзяржаў адбылася ў памежным пункце Пханмунджом. Яны паціснулі адзін аднаму рукі, пасля чаго Кім Чэн Ын зрабіў крок праз памежную лінію, стаўшы першым лідарам КНДР, які наведаў Рэспубліку Карэя з 1953 года. Затым Мун Чжэ Ін па запрашэнні Кім Чэн Ына перасёк памежную лінію і ступіў на зямлю КНДР, дзе лідары дзвюх краін сфатаграфаваліся.

Фота: tass.ru

Затым яны вярнуліся на тэрыторыю Рэспублікі Карэя і ў суправаджэнні дэлегацый накіраваліся да Дома міру. Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын правялі за сталом перамоваў паўтары гадзіны, а пасля гэтага сышлі на перапынак. Пасля раздзельнай трапезы лідары дзвюх дзяржаў прымуць удзел у цырымоніі высадкі хвоі, якая сімвалізуе мір і росквіт Карэйскага паўвострава. Затым яны змогуць пагутарыць сам-насам падчас невялікай прагулкі без суправаджэння. Пасля гэтага Мун Чжэ Ін і Кім Чэн Ын вернуцца за стол перамоваў.

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Віктар Альшэўскі: І з фанеры можна стварыць нешта выключнае

Віктар Альшэўскі: І з фанеры можна стварыць нешта выключнае

У «высокім» арт-асяродку таксама ёсць месца жарсцям і інтрыгам. 

Грамадства

Дзень маці адсвяткавалі ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення

Дзень маці адсвяткавалі ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення

Папяровыя кветкі, маляўнічыя паштоўкі, песні, танцы і мора праніклівых, ласкавых слоў.

Грамадства

«Найлепшае выхаванне — уласны прыклад»

«Найлепшае выхаванне — уласны прыклад»

Вясковая матушка — пра гаджэты, адзнакі, якія закранаюць самалюбства бацькоў, і сакрэт трывалых адносін.