Вы тут

Бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 мая павышаецца да Br206,58


У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах сакавіка 2018 года ў разліку на месяц на перыяд з 1 мая па 31 ліпеня 2018 года ў памеры Br206,58. Такое рашэнне змешчана ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 24 красавіка 2018 года нумар 47, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БЕЛТА.


Новы бюджэт пражытачнага мінімуму для працаздольнага насельніцтва складае Br229,78, пенсіянераў - Br157,5, студэнтаў - Br199,75, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br132,98, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br183,35, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br223,91.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.