Вы тут

У Беларусі ўпершыню ўстаноўлены тарыф для зарадкі электрамабіляў


У Беларусі ўпершыню ўстаноўлены тарыф на электрычную энергію, якая адпускаецца ДВА "Белэнерга" і выкарыстоўваецца для зарадкі электрамабіляў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.


Фота: auto.ria.com

Гэты тарыф уводзіцца з 1 мая і складае Br0,15693 (без ПДВ) за 1 кВт/гадз, што ніжэй за агульны тарыф для арганізацый, якія працуюць у сферы паслуг, на 48 працэнтаў.

Як растлумачылі ў МАРГ, тарыф устаноўлены для далейшага развіцця рынку электрамабіляў, які з'яўляецца даволі перспектыўным і хуткарослым. "Рашэнне аб устанаўленні тарыфу на электрычную энергію накіравана на стымуляванне спажывання электраэнергіі электрамабілямі і, як вынік, замяшчэнне спажывання нафтапрадуктаў, што вырабляюцца з імпартнай нафты, электраэнергіяй, выпрацаванай на айчынных электрастанцыях, у тым ліку БелАЭС", - адзначылі ў прэс-службе.

Паколькі тарыф на электрычную энергію прымяняецца ў адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць паслугі па зарадцы электрамабіляў, ён падлягае індэксацыі на змяненне курсу беларускага рубля да долара ЗША ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Пры фарміраванні тарыфу Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю зыходзіла з неабходнасці пакрыцця затрат на вытворчасць электраэнергіі і атрымання энергазабеспячальнымі арганізацыямі мінімальна неабходнага прыбытку для расшыранага ўзнаўлення.

Указаны тарыф супастаўны з тарыфам на электрычную энергію для насельніцтва, што забяспечвае поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на яе выпрацоўку. Такім чынам, асноўны спажывец гэтай паслугі - насельніцтва, атрымае магчымасць ажыццяўляць зарадку аўтамабіля самастойна ў дамашніх умовах або атрымліваць паслугу па зарадцы аўтамабіля пры дапамозе зарадных станцый юрыдычных асоб або індывідуальных прадпрымальнікаў, якія аказваюць такія паслугі, на супастаўных умовах.

У МАРГ адзначылі, што дзяржаўнаму рэгуляванню падлягае сам тарыф на электрычную энергію, у той час як тарыф на аказанне паслугі па зарадцы аўтамабіляў будзе вызначацца суб'ектам гаспадарання самастойна, зыходзячы з кан'юнктуры рынку з улікам затрат на куплю электрычнай энергіі па названым тарыфе і іншых затрат, звязаных з аказаннем паслугі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.