Вы тут

Стартаваў праект «Кветкі Вялікай Перамогі»


Яго сімвалам з’яўляецца чырвона-зялёная стужачка з яблыневым цветам. Удзельніцы беларускага фіналу XXVII міжнароднага міжвузаўскага конкурсу грацыі і артыстычнага майстэрства “Каралева Вясна — 2018” таксама далучыліся да праекта: у салдацкай форме ваеннага часу яны раздавалі мінчанам і гасцям беларускай сталіцы сімвал праекта.


Нагадаем, што сёння ўвечары ў Маладзёжным тэатры эстрады ў Мінску адбудзецца фінал конкурсу. Хто стане новай уладальніцай тытулу “Каралева Вясна”, мы даведаемся ўжо зусім хутка.

А тым часам карыстальнікі сеткі інтэрнэт вызначаюць пераможцу ў дадатковай намінацыі "Каралева Вясна ONLINE". Аддаць свой голас за ўпадабаную канкурсантку можа любы ахвотны ў сацыяльнай сетцы "ВКонтакте". Галасаванне адкрыта да 18 гадзін 27 красавіка.

Калі ты ўжо вылучыў сваю каралеву і хочаш падарыць ёй свой голас, захадзі ў групы "Каралева Вясна""Моладзь Беларусі""Знамя юности" і галасуй!  Вынікі галасавання будуць вызначаны па суме балаў!

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота Марыі БЕЛІКАВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».