Вы тут

Сёння адкрыўся Міжнародны фестываль сучаснага мастацтва «Арт-Мінск»


Культурны форум праходзіць упершыню. Амаль на месяц (з 27 красавіка па 20 мая) горад ператварыўся ў адзіную галерэю. Карта «Арт-Мінска» шырокая тэрытарыяльна і тэматычна. Мінчане маюць магчымасць пазнаёміцца не толькі з беларускім сучасным мастацтвам, але і з працамі мастакоў з Эстоніі, Літвы, Латвіі і Расіі.


Пляцоўкамі фестывалю апроч галоўнай — Палаца мастацтва, які прадставіць куратарскую канцэпцыю Стэфана Антанэлі, — стануць Цэнтр сучасных мастацтваў, арт-гасцёўня «Высокае места», Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, крэатыўная прастора «Ок16», галерэі «Ў», «ДК», «Арт-порт» і іншыя. Адным з арганізатараў фэсту з'яўляецца ўжо добра вядомы ў сферы культуры Белгазпрамбанк.

Наша карэспандэнт пабываў у Палацы мастацтваў да адкрыцця фестываля.

Таццяна ТКАЧОВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.