Вы тут

Раман з жыццём. Дзённікі і вершы


Віктар Шніп — імя паэта, які вызначыў свой круг, сваю прастору ў сучасным мастацкім, літаратурным жыцці Беларусі. Кожная новая кніга майстра літаратурнага цэха набывае шырокае гучанне, выклікае цікавасць у чытачоў. Кожная яго новая кніга прымушае нават зайздроснікаў зазіраць на яе старонкі. «Трава бясконцасці» — твор, жанр якога Віктар Шніп вызначыў як дзённікавы раман паэта.


Будзённыя (а мо і святочныя таксама) запісы са штодзённага жыцця мяжуюцца з вершамі. Што гэта? Празаічна-паэтычная хроніка «літаратурнага побыту»? Ці жаданне такім чынам засведчыць ацэнку часу і прасторы, якая насычае свядомасць літаратара мастацкімі вобразамі і сімваламі? Мо гэта канспект будучых раманаў іншых аўтараў?.. А чаму б і не?!. Чаму хронікі, запісаныя ўважлівым і чуйным назіральнікам за навакольнымі працэсамі, карэктным, як мне падаецца, аглядальнікам чужых лёсаў, напоўненыя аўтарскім «Я», не могуць стаць асновай будучай мастацкай гісторыі літаратурнага, культурнага жыцця пачатку ХХІ стагоддзя?!.

Так, у дзённікавым рамане прысутнічае шмат асабістага. Тут і ўласныя сны, і зацемкі сустрэч з роднымі і блізкімі, роднай вёскай Пугачы, трывогі за дзяцей, ды і трывогі за ўвесь свет («28.02.2015. У Маскве ўначы, амаль на Краснай плошчы, застрэлілі расійскага палітыка Барыса Нямцова. Нечакана, але я не здзівіўся. Страшна, што адбываецца ў Расіі...»)... У кнізе хапае гумару. Часам смешнае афарбоўваецца ў розныя колеры і становіцца фрагментам люстэрка, у якое варта, пэўна, угледзецца і праз гады. «9.12.2014. У 1987 годзе споўнілася 100 гадоў з дня народзінаў Алеся Гаруна. Акурат у той сакавіцкі дзень, калі адзначаўся юбілей паэта, супрацоўнік часопіса «Маладосць» Алесь Гаўрон па п'янцы трапіў у міліцыю. Старшы сяржант, які складаў пратакол, раптам перапыніў сваю пісаніну і запытаўся: «Гэта ваш юбілей сёння ўся Беларусь адзначае?» — «Мой!» — упэўнена адказаў Гаўрон. «А што ж вы маўчыцё?! Мы вас дахаты даставім!» — усхапіўся міліцыянер і загадаў адвезці Алеся, куды ён скажа...»

Калаўрот падзей, паэтычных і мастацкіх імпрэз, шчырыя згадкі пра тых, хто сустракаўся і сустракаецца Віктару Шніпу па жыцці, уцягвае ў вір старонак «Травы бясконцасці», нагадвае пра вечнасць здзейсненага, служыць напамінам, што крокі маюць асаблівасць пакідаць сляды. І на пяску, і на вадзе. Ёсць нават сляды ў тых нашых кроках, што спалучаны з дыханнем у суладдзі з часам, у суладдзі з рэчаіснасцю.

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.