Вы тут

У сталіцы адзначылі дзень памяці аварыі на Чарнобыльскай АЭС


Супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ветэраны-ліквідатары, навучэнцы міліцэйскіх устаноў адукацыі ўшанавалі памяць ахвяр тэхнагеннай катастрофы. Літургію здзейсніў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі каля праваслаўнага храма ў гонар іконы Божай Маці «Спатоленне загінулых». Там жа былі асветлены званы, якія будуць размешчаны ў званіцы. Пасля літургіі ў парку Дружбы народаў былі ўскладзены вянкі і кветкі да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы».


— 26 красавіка традыцыйна аддаём даніну памяці супрацоўнікам, якія, не шкадуючы сябе, абаранялі насельніцтва ад згубнага ўздзеяння радыяцыі, — адзначыў намеснік міністра ўнутраных спраў генерал-маёр міліцыі Аляксандр БАРСУКОЎ. — Абавязкова запрашаем на мерапрыемства курсантаў і маладых вартавых правапарадку, каб на прыкладзе ветэранаў яны вучыліся мужнасці, адвазе і вернасці свайму абавязку. Не па чутках ведаю пра тую трагедыю, паколькі двойчы выязджаў у 30-кіламетровую зону. Працаваў міліцыянерам патрульна-паставой службы ў Гомелі, калі аднойчы на пастраенні паведамілі аб аварыі на ЧАЭС. На пытанне, хто жадае аказаць дапамогу на забруджанай тэрыторыі, увесь строй зрабіў крок наперад.

Цяпер для падтрымання памяці аб гэтай трагічнай падзеі дзейнічае грамадскае аб'яднанне ветэранаў праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля», якое ўзначальвае палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Аляксандр Кузьменка. У дзень памяці ў музеі МУС ушаноўвалі ветэранаў органаў унутраных спраў Мінскага гарнізона, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў катастрофы. Юбілейнага медаля «100 год міліцыі Беларусі» ўдастоены 24 чалавекі. Усяго ў ліквідацыі наступстваў аварыі ўдзельнічалі звыш 11 тысяч супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войскаў. За праяўленую мужнасць і самаадданыя дзеянні многія адзначаныя дзяржаўнымі ўзнагародамі.

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: «Шаг наперад зрабіў увесь строй»

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.