Вы тут

Адказваем на пытанні чытачоў


Ці працягваецца работа па ўстаноўцы відэадэтэктараў на скрыжаваннях?

Вольга Анатолеўна, г. Мінск.

Адказвае старшы інспектар па асобых даручэннях УДАІ МУС Ганна БАНАДЫК.

Цяпер відэадэтэктары транспарту ўстаноўлены ў якасці эксперымента на скрыжаванні вуліц Казлова і Платонава ў Мінску. Таксама вядзецца работа па рэалізацыі праекта будаўніцтва падсістэмы відэакантролю аўтаматызаванай сістэмы кіравання дарожным рухам. У рамках гэтага праекта ўстаноўлены відэадэтэктары і іншае абсталяванне на светлафорных аб'ектах па праспекце Машэрава ў Мінску (ад вул. Казлова да вул. Ціміразева).

Мэта гэтага праекта — павысіць бяспеку дарожнага руху і павялічыць прапускную здольнасць праспекта Машэрава шляхам аптымізацыі работы святлафораў на падставе інфармацыі, атрыманай у рэальным часе ад дэтэктараў транспарту. Па меры развіцця гэтай сістэмы ў далейшым плануецца абсталяваць відэадэтэктарамі транспарту 90 скрыжаванняў на ўчастках першага і другога транспартных кольцаў Мінска (вул. Казлова, пр-т Пушкіна, вул. Арлоўская, вул. Аэрадромная, вул. Сурганава), а таксама на праспектах Незалежнасці, Дзяржынскага, Партызанскім, Ракасоўскага і інш.


Ці праўда, што ў Мінску збіраюцца пазбавіцца ад «ляжачых паліцэйскіх». Чым іх заменяць?

Канстанцін Р., г. Шчучын.

Штучныя няроўнасці — гэта тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху, якія прымяняюцца для прымусовага зніжэння хуткасці транспартнага патоку і, як вынік, павышэння бяспекі дарожнага руху ў патэнцыйна небяспечных месцах.

Шматгадовая практыка прымянення такіх прылад паказала іх эфектыўнасць. З упэўненасцю можна сказаць, што дзякуючы ім захавана не адна сотня жыццяў.

У той жа час штучныя няроўнасці не пазбаўленыя недахопаў — гэта і часавыя страты, і павышэнне ўзроўню шуму і вібрацыі паблізу іх, павелічэнне колькасці шкодных выкідаў.

Апошнім часам у Беларусі ўсё шырэй выкарыстоўваюцца іншыя спосабы для запавольвання руху транспарту, такія як канструктыўна выдзеленыя астраўкі бяспекі, завужэнне праезнай часткі, памяншэнне шырыні палос руху, штучнае змяненне траекторыі руху транспартных сродкаў. На пешаходных пераходах альтэрнатывай штучным няроўнасцям з'яўляецца таксама святлафорнае рэгуляванне.

Рашэнне аб выбары таго ці іншага спосабу залежыць ад шматлікіх фактараў і з'яўляецца задачай праекціроўшчыкаў і спецыялістаў па арганізацыі дарожнага руху. Таму з часам у асобных месцах пры правядзенні рэканструкцыі або капітальнага рамонту штучныя няроўнасці могуць быць замененыя іншымі інжынернымі рашэннямі.

Дар'я КАСКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.