Вы тут

Інсцэніроўка баявых дзеянняў прайшла на палігоне «Абуз-Лясноўскі»


Інсцэніроўка баявых дзеянняў з удзелам 19-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання прайшла на 230-м агульнавайсковым палігоне «Абуз-Лясноўскі». На адным навучальным полі бою салдаты каардынавалі свае дзеянні з авіяцыяй, танкавымі падраздзяленнямі і артылерыяй, каб падавіць умоўнага праціўніка.


Мерапрыемства адбылося ў рамках паказнога тактычнага вучэння, якое было ў краіне з 23 па 27 красавіка пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны генерал-маёра Сяргея Патапенкі. Падчас вучэнняў кіруючы склад злучэнняў і вайсковых часцей адпрацоўвае, як арганізоўваць абарону краіны з улікам перадавога вопыту апошніх лакальных канфліктаў.

У час мерапрыемства міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі беларускіх вайскоўцаў.

«Мы прывялі на вучэнні службовых асоб, якія займаюцца баявой падрыхтоўкай: ад камандзіра батальёна і да камандавання брыгад, — каб яны маглі перадаваць вопыт 19-й брыгады Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання сваім злучэнням і часцям», — расказаў Андрэй Раўкоў.

Падчас вучэбнага бою ўжываліся ўсе сілы і сродкі, якія былі ў распараджэнні камандзіра брыгады, неабходная падтрымка ў выглядзе авіяцыі, артылерыйскіх падраздзяленняў, якія прыдаюцца брыгадзе для вядзення абарончага бою пад пэўную задачу.

«Мы актыўна ўдасканальваем спосабы прымянення гэтых сіл і сродкаў з улікам тых канфліктаў, якія зараз адбываюцца ў свеце. Адзін з іх — «сірыйскі вал», які дазваляе выконваць паражэнне праціўніка танкамі да ўзвода з мінімальным паражэннем саміх танкаў. Брыгада, я лічу, добра адпрацавала свае задачы, відаць іх падрыхтоўка», — дадаў Андрэй Раўкоў.

У суботу, 28 красавіка, пачнецца завяршальны этап вучэнняў, калі будзе адбывацца пагрузка, адпраўка падраздзяленняў і тэхнікі ў месцы пастаяннай дыслакацыі.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Вопыт брыгады

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Вясёлыя гісторыі чытачоў

Піць — хваробу лячыць...

Эканоміка

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Ці паўплываюць буйныя спартыўныя спаборніцтвы на кошт арэнды жылля ў Мінску

Рынак нерухомасці заўсёды нестабільны перад значнымі мерапрыемствамі, якія прыцягваюць турыстаў.

Спорт

Якаў Зянько: На лёдзе даю  волю эмоцыям

Якаў Зянько: На лёдзе даю волю эмоцыям

Ён — адзін з нямногіх прадстаўнікоў беларускага фігурнага катання на міжнароднай арэне.