Вы тут

Раім схадзіць


Мінскі тыдзень дызайну, дабрачынны вечар паэзіі Срэбнага стагоддзя, фестываль здаровага ладу жыцця, канцэрт-медытацыя і лекцыя Мікіты Моніча — афіша «Звязды» з 30 красавіка па 6 мая.


Мінскі тыдзень дызайну

Фота 1prof.by.

Дзе: Плошча Свабоды (Мінск)

Калі: з 1 па 10 мая, 9:00

Галоўная тэма мерапрыемства грунтуецца на важнай для нашай гісторыі даце — 500-годдзі ўсшэсця на пасад Рэчы Паспалітай міланскай прынцэсы Боны Сфорцы, якая стала жонкай караля і вялікага князя Жыгімонта. Дзякуючы гэтай падзеі і, канешне, уплыву Боны Сфорцы, праз некалькі гадоў на тэрыторыю сучаснай Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны былі запрошаныя італьянскія навукоўцы, майстры, архітэктары, настаўнікі і музыканты. Нашы продкі прынялі дзівосную і найстаражытную сусветную культуру, навучыліся, часткова адаптавалі і ўзбагацілі ўласныя творчыя сілы. Гэта гістарычная дата дае магчымасць праз паўтысячы гадоў адзначыць італьянскі ўплыў на нашу культуру. 

У рамках фестывалю запланаваны паказ экспазіцый у гістарычным цэнтры Мінска — Верхнім горадзе: на вуліцах, у дворыках і на набярэжнай Свіслачы.

Плануецца ўстаноўка аб'ектаў дызайну, гарадской мэблі, творчых інсталяцый, скульптур, карцін, а таксама выставы праектаў.


Дабрачынны вечар паэзіі Срэбнага стагоддзя

Дзе: вольная прастора «Хто такі Джон Голт?» (вул. Шорная, 20; памяшканне 1Н)

Калі: 3 мая, 19:00

Колькі каштуе: 10 р.

У нефармальнай сяброўскай абстаноўцы вы зможаце атрымаць асалоду ад вершаў такіх паэтаў, як С. Есенін, У. Маякоўскі, М. Цвятаева, Г. Ахматава, М. Гумілёў, К. Бальмонт і інш.

Усе сабраныя сродкі будуць накіраваныя ў Беларускі дзіцячы хоспіс.


Фестываль здаровага ладу жыцця

Дзе: Музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо)

Калі: 5 мая, 12:00

Колькі каштуе: 12 р.; школьнікі — 6 р.

Вас чакаюць: выступленні асілкаў, майстар-клас па воркауту, эстафеты, кулінарны батл па здаровым харчаванні, спаборніцтвы па пляжным валейболе, армрэстлінгу, перацягванні канату, турнір па лазертагу, кірмаш рамеснікаў, экскурсіі па музеі, анімацыі для дзяцей.

А таксама за дадатковую плату: традыцыйныя беларускія стравы ў карчме і кропках харчавання, палёты на самалёце, пнеўматычны і лучны цір, катанне на конях.


Канцэрт-медытацыя «Красаванне»

Дзе: Музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8)

Калі: 5 мая, 19:00

Колькі каштуе: ад 7 р.

На канцэрце вы зможаце пагрузіцца ў гукі японскіх, кітайскіх і афрыканскіх этнічных інструментаў.

У праграме вас чакаюць музыкальная імправізацыя: гучжэн, класічная і бамбукавыя флейты, перкусія, а таксама п'есы для японскіх флейт сякухаці і хоціку.


Лекцыя Мікіты Моніча

Фота ctv.by.

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей (вул. К. Маркса, 12)

Калі: 5 мая, 14:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Як зрабіць так, каб выстава твораў мастацтва стала асалодай, навучаннем і забавай? З чаго пачаць наведванне выставы? Як чытаць «Боскую камедыю»? Як зразумець Сальвадора Далі? Арыгінальны погляд Мікіты Моніча на прадметы сусветнай культурнай спадчыны на выставе «Боская камедыя Сальвадора Далі» адкрые для гледачоў відавочнае, таемнае і каштоўнае веданне.

Мікіта Моніч — гісторык, навуковы супрацоўнік Нацыянальнага мастацкага музея, харызматычны і эрудыяваны малады чалавек, які займальна і зразумела расказвае пра культуру і мастацтве і рэгулярна збірае аншлагі на лекцыях і экскурсіях.

Колькасць удзельнікаў абмежавана.


Вершы ў Шафе

Фота journalby.com.

Дзе: Кніжная Шафа (пр-т Дзяржынскага, 9)

Калі: 6 мая, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна

Гэтым разам госцяй сустрэчы стане Вальжына Морт — беларуска-амерыканская паэтка, перакладчыца, выкладчыца паэзіі ў Карнэльскім універсітэце (ЗША).

У наведвальнікаў будзе магчымасць набыць апошні зборнік Вальжыны — «Эпідэмію ружаў» з подпісам аўтаркі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».