Вы тут

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»


У штотыднёвым спартыўным аглядзе «Звязды» расказваем пра поспехі беларускіх спартсменаў на спаборніцтвах, якія адбыліся ў выхадныя.


1. Вольга Мазуронак перамагла ў марафоне ў Дзюсельдорфе.

Беларуска пераадолела дыстанцыю за дзве гадзіны 25 хвілін 25 секунд, што з'яўляецца рэкордам спаборніцтваў. Сярэбраная прызёрка з Германіі Фаб'ен Амрэйн саступіла беларусцы больш за сем хвілін.

Нагадаем, Вольга Мазуронак з'яўляецца рэкардсменкай Беларусі ў марафоне з вынікам дзве гадзіны 23 хвіліны 54 секунды, які яна паказала два гады таму, фінішаваўшы чацвёртай у Лондане. Таксама сёлета ў сакавіку Вольга абнавіла нацыянальнае дасягненне ў паўмарафоне, прабегшы яго за адну гадзіну 10 хвілін і 57 секунд на чэмпіянаце свету ў Валенсіі.


2. Анастасія Салас і Кацярына Галкіна сталі прызёрамі этапу Кубка свету па мастацкай гімнастцы ў Баку.

Галкіна па выніках выступлення ў мнагабор'і адабралася ў фінал у практыкаванні з абручом. У гэтай дысцыпліне яна заняла другое месца.

Бронзавага медаля ў індывідуальным мнагабор'і ўдастоілася Анастасія Салас. Чацвёртае месца ў беларускай каманды ў групавых практыкаваннях у фінале з пяццю абручамі. Сёлета беларускія гімнасткі прымуць удзел у этапах Кубка свету катэгорыі «чэлендж», спартсменак чакаюць чэмпіянат Еўропы ў Гвадалахары і чэмпіянат свету ў Сафіі.


3. Дзве сярэбраныя ўзнагароды заваявалі беларускія атлеты на этапе Кубка свету па скачках на батуце ў італьянскай Брэшыі.

У спаборніцтвах сярод мужчын Алег Рабцаў паказаў другі вынік. У сінхронных скачках сярод жанчын Ганна Ганчарова (Гарчанок) і Марыя Махарынская таксама ўдастоіліся сярэбраных медалёў.


4. Валейбалісты «Шахцёра» другі год запар становяцца ўладальнікамі тытула чэмпіёнаў краіны.

У пятай вырашальнай серыі за першае месца яны абыгралі мінскі «Будаўнік» з лікам 3:2. У мінулым сезоне валейбалісты салігорскага «Шахцёра» ўпершыню сталі чэмпіёнамі Беларусі. Мінскі «Будаўнік» раней сем сезонаў запар заваёўваў залатыя ўзнагароды турніру і з'яўляецца адным з самых тытулаваных клубаў краіны.

Тым часам маладзёжная зборная Беларусі (U-20) заваявала права згуляць у фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы па валейболе. У кваліфікацыі да вырашальнай стадыі турніру беларусы выступілі ў групе H ва ўкраінскіх Чаркасах. У адборачных матчах хлопцы атрымалі тры перамогі: над Польшчай — 3:0, Харватыяй — 3:1 і Украінай — 3:0. Першае месца ў квартэце дазволіла нашай камандзе кваліфікавацца ў фінальную стадыю чэмпіянату Еўропы, які пройдзе з 14 да 22 ліпеня сёлета ў Бельгіі і Нідэрландах.

Акрамя беларускай зборнай права згуляць у фінальнай стадыі атрымалі каманды Германіі, Фінляндыі, Італіі, Турцыі, Францыі, Партугаліі і Расіі.


5. Завяршыліся ўсе матчы 5-га тура чэмпіянату краіны па футболе.

Смалявічы» на сваім полі разышліся мірам з «Віцебскам» — 1:1, а футбалісты «Гарадзеі» таксама ў сябе дома не ўтрымалі перамогу ў гульні з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» — 1:1. Матч БАТЭ і «Слуцка» завяршыўся з лікам 3:1, «Нёман» саступіў «Дынама» (Мінск) — 0:2, «Прамень» (Мінск) перайграў «Дняпро» (Магілёў) — 2:0, «Шахцёр» (Салігорск) перамог «Тарпеда» (Мінск) — 1:0, а «Гомель» прайграў «Іслачы» (Мінскі раён) — 1:2, «Мінск» і «Дынама» (Брэст) не выявілі пераможцу — 3:3.

Становішча ў группе лідараў: БАТЭ — 15 ачкоў, «Дынама» (Мінск) — 13, «Віцебск» — 8, «Слуцк» — 8, «Тарпеда-БелАЗ» — 8, «Дняпро» — 8.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Найлепшыя сярод грацый, у марафоне і на батуце

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.