Вы тут

У Магілёве ўручылі пасведчанні аб занясенні на абласную Дошку гонару


Традыцыйна напярэдадні 1 мая ў Магілёве адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пасведчанняў аб занясенні на абласную Дошку гонару. Лепшымі па выніках працы за мінулы год прызнаныя 24 прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы рэгіёну, 15 чалавек удастоіліся звання лаўрэатаў спецыяльнай прэміі аблвыканкама "Чалавек года Магілёўшчыны", чатыры сталі пераможцамі нацыянальнага конкурсу "Прадпрымальнік года".


 — Гэта свята, калі мы ўшаноўваем людзей працы — аснову эканамічнага патэнцыялу нашай дзяржавы, — паведаміў падчас цырымоніі ўзнагароджання старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі. —  Мы аддаём належнае тым, хто працуе ў прамысловасці, сее хлеб, узводзіць новыя дамы, вучыць дзяцей, захоўвае здароўе насельніцтва. Мы славім чалавека-працаўніка, чалавека-стваральніка — гонар беларускага грамадства.

Сярод тых, хто ўдастоены спецыяльнай прэміі аблвыканкама "Чалавек года Магілёўшчыны", — першы намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама - начальнік крымінальнай міліцыі Аляксандр Васільеў, той самы, які ў лістападзе мінулага года пры нападзе ў Магілёве на аддзяленне банка выступіў у якасці заложніка і з рызыкай для жыцця вызваліў трапіўшых пад прыцэл зброі злачынцы людзей.

 Пераможцамі штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў вобласці сталі Касцюковіцкі і Крычаўскі раёны (1-е месца), Кіраўскі (2-е), Краснапольскі (3-е). Іх назвы занесены на абласную Дошку гонару, а кіраўнікам уручаны адпаведныя дыпломы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».