Вы тут

Брэст адзначыў Дзень Працы


Сёлетні Першамай у Брэсце адзначаны шматлікімі вернісажамі дзіцячай творчасці. Толькі ў крэпасці прымеркавалі да свята дзве выставы. У Мастацкім музеі адкрылі выставу школьнікаў «Ад Берасця да Брэста», прысвечаную 1000-годдзю горада, а ў Музеі абароны Брэсцкай крэпасці прадстаўлена выстава пленэрных работ юных мастакоў: «Дзеці малююць крэпасць».


Сам жа мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» на любое свята не абыходзіцца без мерапрыемстваў патрыятычнага кірунку. Гэтым разам на плошчы Цырыманіялаў прайшла акцыя памяці ўдзельнікаў міжнароднага конкурсу-фестывалю «Да-
рогамі памяці, дарогамі міру — Парад мастацтваў».

У цэнтральным гарадскім парку тым часам праходзіла ўшаноўванне пераможцаў абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Умельцы Брэстчыны». Затым адбыўся святочны канцэрт творчых калектываў устаноў культуры і адукацыі, прафсаюзных арганізацый і ўстаноў горада. У парку воінаў-інтэрнацыяналістаў канцэрт давалі пераможцы гарадскога конкурсу самадзейнасці. А вечарам у парку культуры і адпачынку іграў улюбёнец брэсцкай публікі — гарадскі духавы аркестр.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Парад мастацтваў і ўшанаванне ўмельцаў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.