Вы тут

БДУ возьме ўдзел у выстаўцы "СМІ ў Беларусі"


Выстаўка пройдзе з 3 па 5 мая ў Нацыянальным выставачным цэнтры "Белэкспа" (пр-т Пераможцаў 14).


Інфармацыйную дзейнасць універсітэта прэзентуюць факультэт журналістыкі і газета "Універсітэт". У прыватнасці, для абітурыентаў падрыхтаваны спецыялізаваны выпуск універсітэцкага выдання. Ён пазнаёміць будучых студэнтаў з факультэтамі і ўстановамі адукацыі БДУ, а таксама спецыяльнасцямі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка.

Акрамя таго, на стэндзе ўніверсітэта будуць прадстаўлены студэнцкія друкаваныя і электронныя СМІ, фотаработы навучэнцаў, праекты "PR-кветка" і "Акадэмія PR", вучэбная і навуковая літаратура выкладчыкаў факультэта журналістыкі. Таксама будзе транслявацца  "Студэнцкае тэлебачанне БДУ". А для студэнтаў-першакурснікаў арганізуюць экскурсію "У пошуках месца практыкі" па выставачных пляцоўках.

У завяршальны дзень выстаўкі, 5 мая, факультэт журналістыкі арганізуе дыялог-дыскусію "Газеты не памруць!", прысвечаны Дню друку. Мадэратарамі выступяць студэнты спецыяльнасці "Журналістыка (друкаваныя СМІ)".

 Выстаўка "СМI ў Беларусі" штогод збірае найбуйнейшыя айчынныя і замежныя медыя. У гэтым годзе на ёй будуць прадстаўлены каля 400 сродкаў масавай інфармацыі з Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Латвіі, Літвы, Польшчы, Кітая, Турцыі і іншых.

Арганізатарам мерапрыемства выступае Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў, Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта і Нацыянальнага выставачнага цэнтра "Белэкспа".

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.