Вы тут

Рэйкавы транспарт — у 34 кітайскіх гарадах


Агульнай працягласцю звыш 5 тысяч км. 


Як паведамілі ў Кітайскім таварыстве гарадскога рэйкавага транспарту, у 34 гарадах КНР функцыянуе рэйкавы транспарт, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У цэлым эксплуатуюцца 165 ліній рэйкавага транспарту агульнай працягласцю звыш 5 тысяч км. Так даўжыня ліній метро і іншых відаў рэйкавага транспарту склала 3884 і 1149 км. У прыватнасці, на канец 2017 года працягласць дзеючых ліній рэйкавага транспарту ў кітайскай сталіцы перавысіла 600 км. Штодзённы пасажыраабарот складаў у сярэднім звыш 10 млн чалавек. Нагадаем, што насельніцтва Пекіна перавышае 20 млн чалавек. 

Па выніках мінулага года ў краіне было выдаткавана 476,2 млрд юаняў на будаўніцтва ліній рэйкавага транспарту. У 2017 годзе па лініях рэйкавага транспарту было перавезена звыш 18,5 млрд пасажыраў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?