Вы тут

10 медалёў прывезлі беларускія школьнікі з Мендзялееўскай алімпіяды


"Золата" — у Паліны Булаўскай (ліцэй БДУ) і Аляксея Гарахоўскага (гімназія № 29 г. Мінска).


Сярэбраныя медалі — у  Вікторыі  Еўтаф’евай (гімназія № 29 г. Мінска) і Дзяніса Новаша (ліцэй БДУ). Таксама ў скарбонцы нашай зборнай шэсць бронзавых медалёў: іх уладальнікамі сталі тры выхаванцы ліцэя БДУ Цінцявіцкі Радзівон, Караткоў Алег і Маліч Яўген, а таксама Анастасія Смаленская (гімназія № 7 г. Маладзечна), Мацвей Навіцкі (сярэдняя школа № 16 г. Полацка) і Андрэй Злобін (Гродзенская гарадская гімназія).

У 52-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіядзе, якая праходзіла на базе БДУ,  прынялі ўдзел 135 старшакласнікаў з 22 краін: Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Ізраіля, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Румыніі, Саудаўскай  Аравіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі і Харватыі.

Па выніках алімпіяды ўладальнікамі "золата" сталі 13 юных хімікаў, сярэбраных медалёў — 27 школьнікаў і бронзавых  — 40 чалавек.

Спаборніцтвы ўключалі два тэарэтычных і эксперыментальны туры, у рамках якіх школьнікі вырашалі задачы з асноўных раздзелаў хіміі: неарганічнай, арганічнай, аналітычнай, фізічнай, а таксама навукі аб жывым і палімерах.

Арганізатарамі алімпіяды выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Белдзяржуніверсітэт  і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Ламаносава.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».