Вы тут

Урокі курсанцкага жыцця


Прынята лічыць, што моладзь не можа сябе ў чымсьці абмяжоўваць. Магчыма, недзе яно і так. Але ёсць сярод прадстаўнікоў гэтага пакалення і тыя, хто выбірае арганізаванасць і дысцыпліну, як, напрыклад, курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый КАСЯНЮК і Іван БУРШТЫН.


Кур­сан­ты Ва­ен­най ака­дэ­міі  Дзміт­рый Ка­ся­нюк і Іван Бурш­тын (зле­ва).

Яны вучацца на пятым курсе факультэта сувязі і аўтаматызаваных сістэм інфармацыйнага забеспячэння ў інтарэсах органаў пагранічнай службы. За плячыма ўжо не адзін год вучобы, і да многага хлопцы прывыклі. Але як ім было, калі з бацькоўскага дома патрапілі ў казармы?

— Першапачаткова — цяжка, як фізічна, так і маральна, — расказвае Дзмітрый. — Цяжка было прывыкнуць да новага распарадку дня, бо ты пастаянна чымсьці заняты і падпарадкоўваешся статуту.

Сам Дзмітрый родам з вёскі Ляхаўцы Маларыцкага раёна. У восьмым класе хлопец перайшоў вучыцца ў раённую гімназію, знаходзіўся ў інтэрнаце, і, магчыма, гэта дапамагло яму хутчэй адаптавацца да жыцця ў казарме.

— Акадэмія нас змяніла, мы сталі больш адказнымі і вынослівымі, навучыліся прымаць рашэнні ў складанай абстаноўцы і ў самыя кароткія тэрміны, — адзначае Дзмітрый.

— Але ўсё ж такі, напэўна, многім прыйшлося ахвяраваць, паступіўшы сюды вучыцца? — цікаўлюся ў курсанта.

— Я не сказаў бы. Так, мы жылі ў казармах і інтэрнатах армейскага тыпу і не маглі па сваім жаданні выйсці прагуляцца ў горад, схадзіць у кавярню або сустрэцца з дзяўчынай, як гэта можа зрабіць любы цывільны студэнт. Але ведалі, што за гэтыя абмежаванні дзяржава нам дае адукацыю, апранае, корміць, і стыпендыю атрымліваем значна вышэйшую, чым у звычайных студэнтаў. Таму думкі аб тым, што мы ў чымсьці абмежаваныя, нас не наведваюць.

Іван Бурштын родам з вёскі Вотчын таго ж Маларыцкага раёна. Ён скончыў Ляхавецкую сярэднюю школу. Хлопцы вучацца па адной спецыяльнасці.

— Нашы веды нам могуць дапамагчы не толькі ў ваеннай службе. Мы вывучалі некаторыя мовы праграмавання, устройства і эксплуатацыю персанальных электронна-вылічальных машын, сервернае і сеткавае абсталяванне, — расказвае Іван. — Прасцей кажучы, зможам працаваць у сферы інфармацыйных тэхналогій.

Але хлопцы пакуль не задумваюцца аб грамадзянскіх спецыяльнасцях. Яны абодва вучацца на бюджэтнай аснове, а значыць, у адрозненне ад цывільных студэнтаў, пасля Ваеннай акадэміі ім давядзецца адслужыць пяць гадоў. Але курсантаў гэта не пужае, бо яны свядома выбіралі свой жыццёвы шлях.

На пытанне: «Што для вас значыць Радзіма?» Дзмітрый і Іван адказалі: «Гэта краіна, дзе мы нарадзіліся і жывём, дзе побач нашы родныя і блізкія, і тое, за што ў любую хвіліну мы гатовыя пастаяць».

Павел КАНАНОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».