У сталіцы падвялі вынікі ІV Міжнароднай алімпіяды курсантаў СНД па ваеннай гісторыі, прысвечанай 100-годдзю стварэння Чырвонай арміі. У гістарычнай алімпіядзе спаборнічалі каманды з чатырох краін: Беларусі, Казахстана, Расіі і Узбекістана.
Нашу краіну прадстаўляла каманда Ваеннай акадэміі.
Пераможцам у абсалютным асабістым першынстве прызнаны курсант другога курса агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Беларусі Канстанцін КАЗЛОЎСКІ. Як ён расказаў, сакрэт яго поспеху ў якаснай падрыхтоўцы і волі да перамогі. Любоў да гісторыі ў хлопца з'явілася яшчэ ў школе, а ў Ваеннай акадэміі ён працягнуў развіваць свой інтарэс.
Падчас цырымоніі ўзнагароджвання начальнік Ваеннай акадэміі Беларусі генерал-маёр Віктар ЛІСОЎСКІ выказаў меркаванне, што інтэлектуальнае спаборніцтва ў веданні ваеннай гісторыі аб'ядноўвае брацкія народы: «Прыемна, што на алімпіяду прыязджаюць моцныя прадстаўнікі вышэйшых навучальных устаноў, самыя моцныя прадстаўнікі ўзброеных сіл сваіх краін», — падкрэсліў Віктар Лісоўскі.
Ілья КРЫЖЭВІЧ
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!