Вы тут

Апошнія дні былі азмрочаны гібеллю людзей на вадзе


Апошнія дні былі азмрочаны ў краіне здарэннямі, звязанымі з трагічнай гібеллю людзей на вадзе.


27 красавіка жыхар Жабінкі ўпаў з веласіпеда і патануў у аднайменнай рацэ, якая працякае цераз раённы цэнтр. Ранкам цела 62-гадовага мясцовага жыхара было знойдзена ў вадзе. Мяркуецца, што чалавек быў нападпітку.

28 красавіка двухгадовы хлопчык патануў у двары прыватнага дома ў аграгарадку Усялюб Навагрудскага раёна. Хлопчыкі 2015 і 2016 гадоў нараджэння разам са старэйшай сястрой гулялі. Бацька быў на працы, маці карміла жывёлу ў хляве, перыядычна назіраючы за дзецьмі. У нейкі момант малодшы сын знік з вачэй. Яна падбегла да ёмістасці з вадой у двары і ўбачыла хлопчыка там без прыкмет жыцця. Памер ёмістасці, дзе патануў хлопчык, — 1,3 метра на два метры, узровень вады ў ёй складаў каля 25 сантыметраў.

Удзень 29 красавіка ў Сенненскім раёне ў вадаёме каля дома патанула аднагадовая дзяўчынка. Дзіця разам з маці было ў двары. Жанчына мыла бялізну і брала ваду ў вадаёме за 35 метраў ад жылля. Калі маці панесла яе дадому, дзяўчынка засталася гуляць. Вярнуўшыся, жанчына ўбачыла цела ў вадзе... Выкліканыя медыкі зафіксавалі смерць дзіцяці... У гэты ж дзень 51-гадовы рыбак на Нёмане заблытаўся ва ўласных сетках і загінуў.

Ужо ўдзень 1 мая ў вёсцы Ясянец Мазырскага раёна ў вадаёме на прысядзібным участку патануў шасцігадовы хлопчык. Жыхарка Мазыра прыехала ў вёску разам са сваім дзіцем. Там яна разам з роднымі займалася агародам, а хлопчык падносіў ваду з копанкі. У нейкі момант дзіця звалілася у вадаём і выратаваць яго не ўдалося...

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Смяротныя абдымкі вады...

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.