Вы тут

Адвакаты правядуць бясплатныя кансультацыі для людзей з інваліднасцю


З 3 да 11 мая ў нашай краіне пройдуць бясплатныя кансультацыі адвакатаў для людзей з інваліднасцю.


Ужо сёння грамадзяне з любой групай інваліднасці, а таксама сем'і, якія выхоўваюць дзяцей з псіхафізічнымі асаблівасцямі, з 9.00 да 18.00 змогуць атрымаць бясплатныя кансультацыі ў адвакацкіх кабінетах, адвакацкіх бюро і юрыдычных кансультацыях Гомельскай абласной і Мінскай абласной калегій.

Аналагічная акцыя сёння з 10.00 да 15.00 адбудзецца і ў Брэсцкай вобласці.

У Мінскай гарадской калегіі адвакатаў бясплатныя кансультацыі пройдуць 4 мая — з 10.00 да 17.00. Каб пракансультавацца, трэба будзе звярнуцца ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю, размешчаны па вул. Варанянскага, 50/4.

У Магілёўскай вобласці бясплатныя юрыдычныя кансультацыі для людзей з інваліднасцю пройдуць 7 мая. У Гродзенскай і Віцебскай абласцях — 8 мая.

Усе кансультацыі пройдуць у рамках Тыдня даступнасці, які праводзіць Офіс па правах людзей з інваліднасцю і ў якім традыцыйна прымаюць удзел беларускія адвакаты. Тым больш што галоўны акцэнт Тыдня даступнасці ў гэтым годзе — права на правасуддзе і даступнасць юрыдычнай дапамогі людзям з інваліднасцю.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Тыдзень бясплатных адвакатаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?