Вы тут

Прэзідэнт: Цэны павінны напрамую залежаць ад даходаў насельніцтва


Занятасць насельніцтва, заработная плата, цэнаўтварэнне — пытанні эканамічныя, але ў той жа час не ў меншай ступені — сацыяльныя. Менавіта яны павінны быць у цэнтры ўвагі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Такую думку выказаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з яе старшынёй Міхаілам Ордам.


Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што для яго важна, каб зарплата была зароблена, а не выдадзена дарма. «А для гэтага трэба, каб вытворчасць функцыянавала як належыць», — дадаў ён. Беларускі лідар адзначыў, што ёсць узаемасувязь паміж непрацаўладкаванасцю людзей і ростам злачыннасці. Таму варта даць магчымасць забяспечыць сябе кожнаму, а значыць, неабходна паспрыяць стварэнню новых працоўных месцаў. «Чалавек, які працуе, рэдка становіцца злачынцам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыцца цэн, то, па словах Прэзідэнта, падставы для іх росту няма. А калі яны павышаюцца, то гэта робіцца для асабістай нажывы тых, хто павышае. «Там, дзе ёсць вузкія месцы ў цэнаўтварэнні, мы іх бачым, мы іх ведаем, і калі дзяржаўныя органы і ўрад гэта не заўважаюць, прафсаюзы павінны ім дапамагчы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Цэны павінны напрамую залежаць ад даходаў насельніцтва: калі будзе высокая зарплата, тады і цэны могуць падымацца. А зараз яны растуць за кошт чаго? Напрыклад, на падставе чаго даражэе праезд на грамадскім транспарце, якім карыстаюцца не самыя багатыя людзі? Пошук адказаў на гэтыя пытанні — прамая задача прафсаюзаў.

Таксама кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, як адбываецца працэс стварэння прафсаюзных ячэек на прыватных прадпрыемствах, і падняў пытанне аб тым, як пазбавіцца ад празмернасцяў у сістэме прафсаюзаў, як яе варта рэфармаваць. Пажадана, каб не было дублявання паўнамоцтваў і сфер адказнасці ў пэўных галінах, лічыць беларускі лідар.

З мая мінулага года Федэрацыя прафсаюзаў праводзіць маніторынг цэн на сацыяльна значныя тавары і паслугі, які ахоплівае ўсе вобласці і сталіцу. Падчас яго асаблівая ўвага ўдзяляецца суадносінам росту цэн і зарплаты людзей. Так, у сакавіку гэтага года, у параўнанні са снежнем мінулага, кошт набору неабходных прадуктаў харчавання павялічыўся на 1,9 %, а сярэдняя зарплата за гэты час знізілася на 6,9 %. Да таго ж за І квартал 2018 года цэны на жыллёва-камунальныя паслугі выраслі больш чым на 10 %, а праезд у электрычках і дызель-цягніках — на 25 %. Па словах старшыні Федэрацыі прафсаюзаў, людзі скардзяцца і на рост ад 40 да 90 % платы за інтэрнат (асабліва гэта пытанне актуальнае для маладых сем'яў), а таксама на павышэнне кошту больш чым на 300 % перавозкі тэхнікі чыгуначным транспартам для будаўнічых кампаній.

Падчас сустрэчы абмяркоўвалася пытанне і павышэння зарплаты работнікам сацыяльнай сферы. Яго прафсаюзы не раз падымалі ва ўрадзе. Прэзідэнт падкрэсліў, што дадзеныя раней даручэнні павінны быць выкананы, і за іх кіраўнік дзяржавы будзе жорстка патрабаваць. У мінулым годзе на 7 % зарплата для гэтай катэгорыі грамадзян ужо падымалася, але, па словах Міхаіла Орды, такія рашэнні носяць, хутчэй, «касметычны» характар і ў цэлым праблему не здымаюць. «Сёння неабходна цалкам перагледзець мадэль фарміравання заработнай платы», — лічыць старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Па яго словах, яна шмат у чым запазычаная яшчэ з савецкіх часоў і на дадзеным этапе занадта ўскладнілася і патрабуе змен.

Вераніка ПУСТАВІТ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Цэны павінны «ісці» за зарплатай

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.