Вы тут

Што зроблена для пенсіянераў і людзей з інваліднасцю?


Што зроблена і што плануецца зрабіць для пенсіянераў, людзей з абмежаванымі магчымасцямі? Гэтыя пытанні абмяркоўваліся ў Віцебскім аблвыканкаме. На пасяджэнні прысутнічаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка.


На Віцебшчыне 25,5 % грамадзян пажылога ўзросту — каля 300 тысяч чалавек. З абмежаванымі магчымасцямі — 58,7 тысячы, або 5 % ад агульнай колькасці насельніцтва.

Як адзначыў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама Аляксандр ХРЫСТАФОРАЎ, сацыяльныя паслугі дома непрацаздольным аказваюць 25 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, дзе функцыянуе 181 аддзяленне. Па іх колькасці, дарэчы, Віцебская вобласць займае першае месца ў краіне. 21 аддзяленне кругласутачнага знаходжання прымае грамадзян пажылога ўзросту, інвалідаў.

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарснёў пацікавіўся, ці ёсць чарга сярод тых, хто хацеў бы ў дамы-інтэрнаты. Аказваецца, такой праблемы няма. Штогод ствараюцца дадатковыя месцы. У прыватнасці, летась — 25, у 2016 годзе — 33. Неабходнасць у апошніх кантралюецца. У вобласці функцыянуе 15 стацыянарных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, дзе жывуць звыш 3,5 тысячы чалавек. Цікава, што працягласць жыцця тых, хто пражывае ў дамах-інтэрнатах агульнага тыпу, — 84 гады.

Такім установам нярэдка дапамагаюць спонсары, для паляпшэння ўмоў пражывання выкарыстоўваюцца пазабюджэтныя сродкі. Такім чынам, напрыклад, у Глыбоцкім інтэрнаце купілі джакузі, медыцынскае абсталяванне, інвентар, а ў Аршанскім — энергаэфектыўнае пральнае і сушыльнае абсталяванне...

Спікер Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка заклікаў кіраўнікоў мясцовай улады не лічыць пытанні жыццезабеспячэння грамадзян другараднымі. У тым ліку пытанне доступу людзей з абмежаванымі магчымасцямі да аб'ектаў сацыяльнай інфраструктуры. Павінна быць выканана своечасова ўсё, што запланавана.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: І джакузі ў... доме-інтэрнаце

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».