Букмекеры прадказваюць перамогу на "Еўрабачанні 2018" Ізраілю, 2-е месца - нарвежскаму музыканту беларускага паходжання Аляксандру Рыбаку, паведамляе БЕЛТА.
Таксама сярод фаварытаў значацца прадстаўнікі Францыі, Чэхіі, Балгарыі і Эстоніі. Афіцыйны прадстаўнік Беларусі ALEKSEEV з кампазіцыяй "Forever" знаходзіцца на 21-й пазіцыі.
Удзельнікі дадзенага маштабнага песеннага форуму ўжо прыбылі ў Партугалію і праводзяць рэпетыцыі. Конкурс песні "Еўрабачанне 2018" пройдзе ў Партугаліі з 8 па 12 мая. ALEKSEEV выступіць пад 8-м нумарам у першым паўфінале 8 мая.
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.