Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Добра было б прыцішыць свой запал і больш уважліва паставіцца да дзелавых праектаў. Залішняя спешка і непатрэбная эмацыянальнасць могуць прывесці да сур'ёзных фінансавых страт і сварак з блізкімі людзьмі. У другой палове тыдня магчыма схаванае процідзеянне вашым планам. Акуратна вядзіце справы, часцей райцеся з даверанымі людзьмі і спецыялістамі, гэта дазволіць пазбегнуць памылак. У пятніцу нечаканы паварот падзей паўплывае на далейшы лёс. Старайцеся быць рэалістам і не патрабуйце ад навакольных занадта шмат.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні асабліва добра атрымаецца складанне планаў на будучыню. Дэталі будуць вымалёўвацца як ніколі выразна, графікі будуць вылічаныя да дробязей. Аднак важна ўсё ж такі не лунаць у аблоках, а цвяроза глядзець на свае магчымасці. На працы назапасіліся пытанні, якія вырашыць пад сілу толькі вам, але не ўзвальвайце ўсё на сябе, пашукайце памочніка. Разбіраючыся са сваімі праблемамі, не забывайцеся пра інтарэсы блізкіх людзей.


БЛІЗНЯТЫ. Спрыяльны час для рэалізацыі творчых ідэй, менавіта цяпер яны будуць запатрабаваныя і могуць прынесці прыбытак. Але спатрэбіцца ўся ваша энергія, ініцыятыўнасць і рашучасць для пачатку новых спраў і праектаў. Праца будзе забіраць нямала часу, але пашырыць кола знаёмстваў і інтарэсаў. Удзяліце дастаткова ўвагі блізкім людзям і не звяртайце яе на назойлівасць далёкіх.


РАК. Аптымізм дапаможа вырашыць любую задачу і забяспечыць неабходную дапамогу, прыцягваючы аднадумцаў. Ад начальства ў чацвер трымацца лепш далей, бо яму не прыйдзецца даспадобы ваша ініцыятыўнасць у тым, дзе, на яго думку, яе праяўляць не варта. Магчымыя пэўныя праблемы ва ўзаемаадносінах, аднак да канца тыдня вы знойдзеце агульную мову. Сітуацыя будзе падштурхоўваць да самастойнай дзейнасці або да пошуку новай працы.


ЛЕЎ. Давядзецца шмат працаваць, таму лепш не распыляцца на дробязі. Карысныя будуць новыя дзелавыя кантакты. Аднак паспрабуйце пазбягаць непатрэбных, пустых сустрэч. Пажадана быць як мага больш непрыкметнымі і сціплымі ў вачах начальства. У аўторак разлічвайце на падтрымку сяброў. У чацвер праверце надзейнасць новых партнёраў, толькі тады ёсць сэнс пачынаць сур'ёзную сумесную дзейнасць. У пятніцу пажадана ўважліва сачыць за сваімі словамі, бо можаце сказаць шмат лішняга і сапсаваць адносіны.


ДЗЕВА. У першай палове тыдня пажадана пазбягаць мітусні, з'ездзіць за горад, удзяліць увагу бытавым справам, стварыць утульнасць у доме. У чацвер не варта заключаць рызыкоўных здзелак, шанц на поспех практычна роўны нулю. У пятніцу важна ўпарадкаваць свой лад жыцця, не ўцягвацца ў кругазварот чужых праблем. У гэты дзень будуць удалымі дзелавыя паездкі і проста падарожжы. У суботу магчымы прыемныя навіны ў любоўнай сферы.


ШАЛІ. На гэтым тыдні ўсё будзе залежаць ад таго, як вы зрэагуеце на цяжкасці, якія ўзнікнуць. Паспрабуйце не панікаваць і спакойна ва ўсім разабрацца. Не выключаная вострая барацьба з канкурэнтамі. Вытрымаўшы гэтыя выпрабаванні, зможаце даказаць сабе і навакольным, што маеце поўнае права на поспех. Пажадана цяпер нічога не мяняць у асабістым жыцці. Паводле зорак, яно вельмі гарманічнае.


СКАРПІЁН. Час неардынарны і творчы. Калі вы запланавалі падарожжа, то яно будзе багатае на ўражанні і падзеі. Усю першую палову тыдня фартуна будзе вам ўсміхацца. На працы, ды і наогул у дзелавых адносінах, магчымыя перспектыўныя прапановы ад надзейных партнёраў, а таксама доўгачаканы прыбытак ад доўгатэрміновых кантрактаў. Паступова ўзрастае ваш аўтарытэт. Адносіны ў калектыве становяцца ўсё больш камфортнымі. Але не забывайце пра адпачынак, інакш назапашаная стомленасць можа нагадаць пра сябе ў самы непрыдатны момант.


СТРАЛЕЦ. На гэтым тыдні вас, магчыма, можа наведаць вострае жаданне нешта змяніць — знешні выгляд, працу, сямейнае становішча. Што ж, адважвайцеся! У сераду паспрабуйце трымаць свае дзелавыя паперы далей ад цікаўных поглядаў, бо канкурэнты лёгка могуць скарыстацца вашай даверлівасцю. У пятніцу праявіце прадбачлівасць і асцярожнасць, асабліва пры кантактах з новымі людзьмі. У суботу не саромейцеся праяўляць ініцыятыву, падтрымка будзе вам забяспечана.


КАЗЯРОГ. Вы на грэбні хвалі, нават плёткі робяць вам небывалую рэкламу. Вы зараз таварыскія і абаяльныя, вас закруціць віхор новых сустрэч і знаёмстваў. А вось на працы не варта залішне капрызіць і прыдзірацца па дробязях, такімі дзеяннямі можаце раззлаваць калег. У пятніцу ёсць сэнс чакаць прыемны сюрпрыз ад каханага чалавека. Выхадныя лепш правесці ў кампаніі сяброў, чым сваякоў. Адпачніце і павесяліцеся ад душы.


ВАДАЛІЎ. На гэтым тыдні на першы план выйдзе праца. Чакайце мноства важных спраў і нечаканых заданняў, прычым нават у выхадныя. Спатрэбіцца шмат намаганняў, каб справіцца з імі, пры гэтым начальства можа так і не ацаніць вашага імпэту. У чацвер здольнасць адэкватна адрэагаваць на сітуацыю можа значна знізіцца, таму будзьце ўважлівыя і нават падазроныя, інакш можаце аказацца здабычай махляроў. У пятніцу павінны лёгка давацца справы, звязаныя з праяўленнем уласнай ініцыятывы. У суботу адпраўляйцеся на прыроду.


РЫБЫ. З'явіцца неабходнасць скарыстацца ўнутранымі рэзервамі. Якімі менавіта, пакажа час, але ў любым выпадку яны акажуцца вельмі дарэчы для вырашэння надзённых пытанняў. Давядзецца вельмі актыўна працаваць, затое атрымаеце магчымасць ажыццявіць свае творчыя задумы. У чацвер вам прыйдзецца шмат размаўляць і тлумачыць сваю пазіцыю. У пятніцу ўдасца атрымаць карысць ад зносін з калегамі. Выхадныя пагражаюць быць даволі напружанымі, бо назапасілася вельмі шмат хатняй працы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».