Вы тут

Няўцям змяніць рыззё?


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» віктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • рыззё (разм.) — старое, падранае адзенне;
  • лу́ста — адрэзаны вялікі плоскі кавалак хлеба;
  • няўця́м (прысл., разм.) — незразумела; не прыйшло ў галаву;
  • ніцма (прысл.) — тварам уніз;
  • цявіна — сцябліна травы (травінка);
  • стадо́ла (устар.) — канюшня на заезным двары;
  • сесці на галаву — цалкам падпарадкаваць каго-небудзь сваёй волі (беларускія сінонімы: надзець аброць, на карак усесці; рускія адпаведнікі: сесть на шею, надеть хомут);
  • не ў сабе (быць) — знаходзіцца ў благім настроі, быць моцна нечым усхваляваным, занепакоеным (беларусы яшчэ скажуць: як сам не свой, як у ваду апушчаны; рускія: не в себе, как тень).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».