У гарадскім пасёлку Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці стартаваў сумесны пілотны праект Белпошты і гандлёвай сеткі «Дабраном». Новы фармат аддзялення сувязі дазволіць павысіць якасць абслугоўвання сельскіх жыхароў, атрымаць поўны спектр паштовых паслуг і набыць розныя тавары паўсядзённага попыту.
Аддзяленне сувязі Падсвілле разлічана на 12 населеных пунктаў з колькасцю жыхароў 2,8 тысячы чалавек. Каб сэканоміць час наведвальнікаў, у кліенцкай зале арганізавана зона самаабслугоўвання — устаноўлены плацежна-даведачны тэрмінал, з дапамогай якога можна самастойна аформіць падпіску на друкаваныя СМІ, аплаціць «камуналку», паслугі мабільных аператараў.
Паштовае аддзяленне Падсвілле знаходзіцца ў гарадскім пасёлку на вуліцы Кастрычніцкай, 59а. Працуе з аўторка да суботы з 8.00 да 17.00.
Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.