Вы тут

Валяр'янка і ванілін не прывабліваюць гнюсу


На Брэстчыне адзначаны масавы вылет мошак. Кузуркі-крывасмокі найбольш развяліся ў ваколіцах Заходняга Буга, але і паблізу іншых рэк іх нямала. Гэта заўважылі дачнікі і адпачывальнікі ўжо ў мінулыя выхадныя. Пад вечар дробная машкара літаральна атакуе людзей і хатніх жывёлін.


Спецыялісты гавораць, што гэта першы масавы вылет мошак, які будзе доўжыцца каля двух тыдняў, а праз некаторы час будзе і другі. Апошняму спрыяе надзвычай цёплае надвор'е. Кузуркі адкладваюць лічынкі і выводзяцца менавіта паблізу рэк, але дарослыя асобіны здольныя далятаць на адлегласць да 10 кіламетраў.

Энтамолаг Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларыса ЯРАЦ папярэджвае, што найлепшым спосабам абараніцца ад укусаў мошак з'яўляецца прафілактыка. Можна карыстацца рэпелентамі, якія прадаюцца ў аптэцы, альбо узяць адэкалон, дадаць некалькі кропель валяр'янкі і нацерці адкрытыя ўчасткі скуры, падыдзе таксама раствор крысталічнага ваніліну. Не лішнім будзе і в'етнамскі бальзам «Залатая зорка», асабліва калі мошкі ўжо пакусалі і скура свярбіць ці нават баліць. Дарэчы, летась у рэгіёне пасля ўкусаў мошак па медыцынскую дапамогу звярнуліся 42 чалавекі. Таму варта не ігнараваць меры прафілактыкі, па магчымасці абараніць сябе і дзяцей ад назойлівай машкары.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.