Вы тут

У Нацбанку спрагназавалі стабільнасць дэпазітных і крэдытных ставак


Працэнтныя стаўкі на дэпазітным і крэдытным рынках у 2018 годзе застануцца блізкімі да існуючых узроўняў, нязначныя іх ваганні таксама магчымыя. Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзмітрый МУРЫН у дакладзе на пашыраным пасяджэнні праўлення Нацбанка.


Сярэдняя працэнтная стаўка па новых крэдытах у нацвалюце, дадзеная фізічным асобам, у сакавіку 2018 года склала 11,4 % гадавых, павялічыўшыся ў параўнанні са снежнем 2017 года на 0,3 %.

Нагадаем, што ў першым квартале 2018 года стаўка рэфінансавання была зніжана з 11 % да 10,5 % гадавых. Паводле ацэнак Нацыянальнага банка, такая велічыня стаўкі на міжбанкаўскім рынку з'яўляецца «нейтральнай». Пры такім яе значэнні ўзровень інфляцыі адпавядае мэтаваму параметру, а ў краіне назіраецца ўстойлівы эканамічны рост.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Застынуць да канца года?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Егіпет

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Егіпет

Чакаецца падпісанне пакета двухбаковых дакументаў.

Грамадства

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

Прадпрымальнікі запусцілі сацыяльную ініцыятыву, каб сэканоміць сродкі бюджэту, але вымушаны за гэта плаціць

На ўпарадкаванне пасля прыклееных паперак выдаткоўваюцца велізарныя сродкі.